Тамара Аляксандраўна Галабурда

актывістка мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Тамара Аляксандраўна Галабурда (22 снежня 1922, Навазыбкаў, Гомельская губерня — 30 чэрвеня 1944, Мінск) — актывістка мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Тамара Аляксандраўна Галабурда
Дата нараджэння 22 снежня 1922(1922-12-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 1944(1944-06-30) (21 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася 22 снежня 1922 года ў горадзе Навазыбкаў Гомельскай губерні.

Бацька — Аляксандр Ніканаровіч Галабурда, супрацоўнік наркамата сувязі БССР, у 1937 годзе быў як «вораг народа» расстраляны, рэабілітаваны ў 1960 годзе[1]. Маці — бухгалтар.

У Мінску пражывала з 1932 года. Член УЛКСМ. У 1940—1941 гадах — студэнтка Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага.

У першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны, калі Мінск быў акупаваны немцамі, 19 гадовая студэнтка па заданні савецкай разведкі, перададзенаму праз знаёмага яе бацькі, уладкавалася на працу ў гебітскамісарыят, сказаўшы немцам, што жадае адпомсціць за бацьку і гатова працаваць у інтарэсах Рэйха.

Разведчыца в/ч № 44388 (непасрэдна ГРУ Генштаба РСЧА), з 1943 года лічылася ў «партызанскім атрадзе № 14» (больш вядомы пад назвай «імя Кастуся Каліноўскага» пад камандаваннем «маёра Арлова» — назва атрада, імя камандзіра, імя камандзіра і імёны-біяграфіі асабовага складу былі выдуманымі, сапраўдныя — засакрэчаныя, фактычна гэта была спецгрупа разведаддзела Генштаба пад камандаваннем маёра В. К. Цвяцінскага і складалася з кадравых разведчыкаў.

Забяспечвала савецкіх разведчыкаў пропускамі, пашпартамі і іншымі дакументамі, здабывала каштоўныя звесткі аб дыслакацыі фашысцкіх войскаў, аб іх аб’ектах і абарончых умацаваннях, прымала ўдзел у арганізацыі дыверсійных актаў на ваенных аб’ектах ворага.

Арыштавана гестапа 7 красавіка 1944 года. Захаваліся яе цыдулкі з засценку да маці, слабаразбіральныя радкі, напісаныя алоўкам:

Мамуся! З гэтым этапам нас не адправяць! Нечакана з мяне і Ларысы знялі чорныя нумары і нашылі чырвоныя. Гэта значыць, што на працу нас пасылаць не будуць, а могуць выклікаць зноўку да следчага. Але ўсё ж, калі будуць адпраўляць этапы, то падыходзь да цягніка.

Пасля працяглых катаванняў, за тры дні да вызвалення горада, 30 чэрвеня 1944 года пакараная смерцю ў карцэры, цела скінута ў калодзеж на тэрыторыі канцлагера ў Мінску па вуліцы Шырокай.

Пасля вызвалення Мінска Чырвонай Арміяй маці Тамары знайшла ў карцэры канцлагера акрываўленую кофтачку дачкі, а ў калодзежы сярод трупаў расстраляных савецкіх людзей — загінулую дачку. Была пахавана ў Мінску на Вайсковых могілках, у 1963 годзе яе брат, у вайну франтавы разведчык РСЧА, перапахаваў прах сястры побач з магілай маці на Усходніх могілках.

Звестак аб якіх-небудзь узнагародах няма.

Ушанаванне памяці правіць

22 верасня 1970 года ў Мінску каля школы № 105 (вул. Хмялеўскага, 12а) устаноўлены помнік Тамары Галабурды (скульптар У. І. Слінчанка).

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны захоўваюцца дакументы Тамары Галабурды — камсамольскі білет, пашпарт, прафсаюзны білет, заліковая студэнцкая кніжка і канспекты лекцый па антычнай літаратуры і літаратуры эпохі Адраджэння.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Тамара Александровна Галабурда // Минск: Энциклопедический справочник / Пятрусь Бройка. — Главная редакция Белорусской советской энциклопедии, 1980. — 424 с. — стар. 119.
  • Тамара Александровна Галабурда // Минск: энциклопедический справочник / Иван Шамякин. — Издательство «Белорусская советская энциклопедия», 1983. — 467 с. — стар. 133.