Тамара Андрэеўна Бірыч

беларуская афтальмолаг

Тамара Андрэеўна Бірыч (5 красавіка 1939, Мінск — 10 студзеня 2015) — беларускі афтальмолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар (1988). Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (1997).

Тамара Андрэеўна Бірыч
Дата нараджэння 5 красавіка 1939(1939-04-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 студзеня 2015(2015-01-10) (75 гадоў)
Маці Таццяна Васілеўна Бірыч
Род дзейнасці афтальмолаг
Навуковая сфера афтальмалогія
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзілася 5 красавіка 1939 года ў Мінску. Дачка Таццяны Васільеўны Бірыч — вядомага афтальмолага і першай жанчыны-прафесара ў Беларусі.

Скончыла Мінскі медыцынскі інстытут (1962) па спецыяльнасці ўрач-лячэбнік. З 1962 па 1963 год працавала лекарам-акулісткай Барысаўскай раённай паліклінікі. З 1963 па 1975 год — урачом-ардынатарам вочнага аддзялення 3-яй клінічнай бальніцы горада Мінска імя А. У. Клумава.

Скончыла завочную аспірантуру Маскоўскага НДІ вочных хвароб імя Гельмгольца ў Маскве і абараніла кандыдацкую дысертацыю ў 1971 годзе. З 1975 года працавала ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі інстытут спачатку на пасадзе асістэнта кафедры вочных хвароб, затым дацэнта. З 1985 па снежань 2005 года — загадчыца кафедры вочных хвароб.

З 1988 года — доктар медыцынскіх навук, прафесар з 1989 года.

У 1995 годзе была выбрана членам Міжнароднай арганізацыі за прадухіленне слепаты ў свеце, у 2001 годзе — членам Еўрапейскага таварыства афтальмолагаў. У 1997 годзе была намінаваная Амерыканскім біяграфічным інстытутам ЗША і Англіі як «Жанчына года».

Тамара Бірыч выконвала вялікую грамадскую работу, з’яўлялася старшынёй рэспубліканскага навуковага таварыства афтальмолагаў, намесніцай галоўнага рэдактара «Беларускага афтальмалагічнага часопіса», членам спецыялізаванага Савета па абароне дысертацый.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўны напрамак даследаванняў — засваенне і распрацоўка тэхналогій у аператыўнай хірургіі глаўкомы, захворванняў аптычнага апарата вачэй, сятчаткі, рэканструкцыі пярэдняга аддзела вока з прычыны захворванняў і траўматычнага пашкоджання органа зроку.

Цыкл распрацовак па ранняй дыягностыцы першаснай глаўкомы, заснаваны на колькаснай ацэнцы мікрацыркуляцыі дыска глядзельнага нерва, вывучэнні малекулярна-біяхімічных механізмаў павелічэння ўнутрывокавага ціску дазволілі вывучыць эціапатагенез дадзенага захворвання. Біяхімічныя даследаванні механізмаў павышэння УВЦ праводзіліся сумесна і на базе інстытута фізіялогіі НАН РБ.

У выніку праведзеных фундаментальных даследаванняў быў укаранёны спосаб ранняй дыягностыкі першаснай адкрытавугольной глаўкомы, распрацаваны патагенетічна арыентаваныя метады як медыкаментознага, так і хірургічнага лячэння першаснай глаўкомы з прымяненнем прэпаратаў анціаксідантнага, сасудапашыральнага і нейрапратектарнага дзеяння на тканкі вока; прымяненне хірургічнага лячэння глаўкомы з дапамогай дазаванага ўздзеяння пры разрэзах ў галіне дрэнажнай зоны адтоку. Прымала актыўны ўдзел у распрацоўцы сумесна з інстытутам фізікі НАН РБ лазерных афтальмакаагулятараў.

Узначаліла рэканструктыўны кірунак у афтальмахірургіі вачэй, упершыню ў рэспубліцы ўжыла ў практыцы хірургічнае лячэння катаракты імплантацыяй штучнага крышталіка, лячэбную і аптычную кератапластыкі, укараніла новыя спосабы лячэння адпластавання сятчаткі і іншых захворванняў вока. У практыку аховы здароўя ўкараніла аднамомантавую рэканструктыўна-аднаўленчую хірургічную методыку лячэння цяжкіх наступстваў траўмаў і захворванняў пярэдняга адрэзка вока.

Займалася вывучэннем ўздзеяння малых доз радыяцыі ў асоб, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы. У выніку масавых абследаванняў насельніцтва, якое пражывае на забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях рэспублікі, быў знойдзены рост такіх захворванняў, як катаракты, сасудзістых захворванняў вачэй, павелічэнне прыроджанай паталогіі і анамалій рэфракцыі ў дзяцей у параўнанні з дачарнобыльскім перыядам.

У апошнія гады разам з вучнямі вяла даследаванні па распрацоўцы новых спосабаў лячэння захворванняў вочнага дна, укаранёны камп’ютэрныя метады ранняй дыягностыкі (скрынінг) і дынамічнага назірання (маніторынг) за хворымі з дыябетычнай рэтынапатыяй, новыя лазерныя метады лячэння захворванняў вачэй.

Сумесна з ІФ НАНБ і ГП ЛЭМТ удзельнічала ў рабоце па выкананні 2-х Дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, звязаных з распрацоўкай і вытворчасцю айчынных лазерных афтальмалагічных прыбораў (1992—1994 гг. і 1998—1999 гг.). У выніку выканання гэтых праграм былі створаны лазерныя афтальмалагічныя прыборы, якія знайшлі шырокае прымяненне ў афтальмалогіі нашай краіны і ў краінах СНД.

Аўтар 250 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 2 даведнікаў для лекараў, 2 падручнікаў па вочным хваробам для сярэдняга медперсаналу і ў 2007 годзе з яе удзелам быў апублікаваны падручнік па вочным хваробам для студэнтаў ВНУ. Яна мела 3 аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтвы СССР, а таксама 8 патэнтаў на вынаходніцтвы РБ (2005—2011 гг.).

Узнагароды правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць