Тамара Аляксандраўна Джумантаева

(Пасля перасылкі з Тамара Джумантаева)

Тамара Аляксандраўна Джумантаева (нар. 3 верасня 1959, г. Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі культуролаг, спецыялістка ў галіне музеязнаўства. Кандыдат культуралогіі.

Тамара Аляксандраўна Джумантаева
Дата нараджэння 3 верасня 1959(1959-09-03) (64 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці культуролаг, выкладчык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат культуралогіі
Узнагароды

Біяграфія правіць

З 1985 года ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, з мая 2012 года на пасадзе дырэктаркі[1].

Пад кіраўніцтвам Тамары Аляксандраўны калектыў музея-запаведніка дасягнуў высокіх творчых вынікаў. У 2012 годзе музей-запаведнік прыняў удзел у Міжнародным фестывалі музеяў «Інтэрмузей-2012» (г. Масква), у праекце «Музеефікацыя комплексу насценнага жывапісу XII-XIII стст. Спаса-Праабражэнскага храма Ефрасінеўскага манастыра ў Полацку» стаў пераможцам у намінацыі «Прастора культуры — прастора даверу». У 2012 годзе музей-запаведнік браў удзел у конкурсе «Музеі Беларусі — трэцяму тысячагоддзю» на першым Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі» і стаў пераможцам у спецыяльнай намінацыі «Лепшы рэгіянальны музей». У 2013 годзе музей-запаведнік атрымаў прэмію Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта «За высокія творчыя дасягненні ў вобласці культуры і мастацтва» ў намінацыі «Лепшы музей». У 2013 годзе музей-запаведнік быў занесены на Дошку гонару Віцебскай вобласці[1].

Пад непасрэдным кіраўніцтвам Джумантаевой супрацоўнікамі музея-запаведніка створана новая экспазіцыя стацыянарнай выстаўкі «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай», удасканалены экспазіцыі Прыродна-экалагічнага музея, Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора. Створана новая экспазіцыя стацыянарнай выстаўкі «Сценапісы XII—XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскага храма» ў Мастацкай галерэі[1].

Затрымана 29 сакавіка 2023 года ў выніку маштабнай аблавы ў Нацыянальным Полацкiм гісторыка-культурным музеі-запаведніку[2]. 30 сакавіка пакарана 15 суткамі арышту па артыкуле 19.11 КоАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пакаранне адбывала ў Полацкім СІЗА[3].

Навуковая дзейнасць правіць

Актыўна займаецца навуковай і творчай дзейнасцю. Штогод бярэ ўдзел у міжнародных навуковых канферэнцыях паводле тэм захавання спадчыны і музеялогіі. Аўтар шэрагу навуковых прац і артыкулаў, якія апублікаваны ў навуковых зборніках і шматтомных энцыклапедычных выданнях Беларусі, Расіі і Польшчы. З 2010 года з’яўляецца членам «Музеялагічнай рады» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[1].

Узнагароды правіць

Удастоена знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2011), ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны-2014» за шматгадовую плённую працу ў вобласці культуры, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, вялікі асабісты ўнёсак у развіццё міжнародных культурных сувязяў[1].

Зноскі

Спасылкі правіць