Тамара Леанідаўна Матыль

Тамара Леанідаўна Матыль (нар. 9 красавіка 1962, Мінск) — беларускі архітэктар, спецыяліст у галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Тамара Леанідаўна Матыль
Тамара Матыль на Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Каўнасе
Тамара Матыль на Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Каўнасе
Дата нараджэння 9 красавіка 1962(1962-04-09) (62 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы

Біяграфія правіць

Скончыла БПІ (1984) па спецыяльнасці архітэктура, Мыцішчанскі лесатэхнічны інстытут[ru] (1992) у Маскве па спецыяльнасці ландшафтная архітэктура і садова-паркавае будаўніцтва, Міжнародную летнюю школу паслядыпломнай адукацыі (1996, Беларусь-Польшча) па спецыяльнасці тэарэтычныя і практычныя пытанні аховы культурнага ландшафту і гістарычных садоў і паркаў, аспірантуру Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (1999, н/з).

У 1984—1990 гадах працавала архітэктарам у Інстытуце «Белсельбудпраект», у 1990—1995 — галоўным архітэктарам у гісторыка-культурным запаведніку «Заслаўе», у 1995—1998 — загадчыцай сектара драўлянай забудовы гарадоў Беларусі ў Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту. З 1997 года выкладала ў Інстытуце культуры Беларусі, у «Школе музеалогіі», курс музейнай архітэктуры.

У 2003—2011 гадах галоўны архітэктар праектаў у архітэктурна-будаўнічай кампаніі ААТ «Ленайт». У 2011—2015 гадах працавала ў Інстытуце культуры Беларусі экспертам аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, выкладала на курсах павышэння кваліфікацыі для спецыялістаў у вобласці аховы спадчыны курс «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны».

З 2014 года сааўтар і менеджар культурна-адукацыйнага праекта «МІНІМІНСК» («MINIMINSK») [1][2].

Са студзеня 2016 года — каардынатар праекта «Маніторынг гісторыка-культурных каштоўнасцей ў выбраных мясцовасцях Беларусі» па стварэнні платформы для базы дадзеных па нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцях Беларусі, эксперт у галіне аховы культурнай спадчыны ў грамадскім фондзе «European URBAN Institute», старшыня Савету грамадскага фонда «European Urban Institute» (Польшча, Варшава), член Савету грамадскага фонда «Культурная спадчына і сучаснасць» (Беларусь, Мінск).

Навуковая дзейнасць правіць

Удзельніца навукова-практычных канферэнцый (Беларусь, Літва, Польшча) у 1995—1997, 2011—2017, 2019 гадах і навукова-даследніцкіх экспедыцый (Беларусь, Літва, Польшча) у 1990—1997, 2011—2019 гадах.

Аўтарка-складальніца буклета «Исторические города Беларуси» (выданне падрыхтава пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі, 2013), буклета «Індустрыяльная архітэктура Беларусі» (выданне падрыхтавана пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі у 2015 годзе да Европейскіх дзён спадчыны ў Беларусі, выдавецтва РУП «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь», 2015[3]).

Рэдактарка і аўтарка (у складзе творчага калектыву) навуковага зборніка «Бюлетэнь маніторынгу гістарычнай прасторы» Сінагогі Беларусі. Сшытак першы. 1/2016 (Выданне падрыхтавана  фондам EUI (European Urban Institute (Варшава, Польшча))  2016 г.)  [4]

Аўтарка-складальніца буклета «The main avenue of Minsk» (выданне падрыхтавана пры падтрымцы фонда IHM-Institute of Heritage Management (Cottbus, Germany) і фонда «Культурная спадчына і сучаснасць» (Мінск, Беларусь) у 2018 годзе).

Удзельніца (у складзе творчага калектыву) распрацоўкі праекта «Гардарыкі. Гарады Беларусі» (Cities of Belarus),  мэтай якога было акумуляванне ведаў пра гарады Беларусі ў іх культурным, геаграфічным, аксіялагічным сэнсах, з мэтай раскрыцця магчымасці і турыстычна-рэсурснай базы для іх устоўлівага развіцця, прадстаўленне інфармацыі пра фарміраванне і трансфармацыі назваў гарадоў ў гістарычнай прагрэсіі. (Праект створаны пры падтрымцы ЮНЕСКА ў межах удзелу 2018—2019 гг.). Вынікам праекта стаў буклет «Гарады Беларусі», падрыхтаваны фондам «Культурная спадчына і сучаснасць» (Беларусь, Мінск) у 2019 годзе (выдавецтва РУП «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь», 2020).

Бібліяграфія правіць

  • Галоўны праспект Мінска : [праект / ІНМ ― Інстытут кіравання спадчынай, Фонд «Культурная спадчына і сучаснасць»; аўтар праекта А. Сташкевіч; укладанне Т. Матыль]. ― Мінск : Фонд «Культурная спадчына і сучаснасць», 2018. — [29] с., уключаючы вокладку : іл., каляр. іл. ; 22х22 см. ISBN 978-985-7205-02-8.
  • «Бюлетэнь маніторынгу гістарычнай прасторы» Сінагогі Беларусі. Сшытак першы. 1/2016 (Выданне падрыхтавана  фондам EUI (European Urban Institute (Варшава, Польшча))  2016 г.) Выдавецтва РУП «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь». ISBN 978-83-940777-1-6.
  • Исторические города Беларуси / [составитель Т. Л. Матыль; редактор С. М. Рыбарева; фото: Т. Л. Матыль, Т. М. Мармыш, Е. В. Шабан]. ― Минск : Институт культуры Беларуси, печ. 2013. — 27, [3] с., включая обложку : ил., цв. ил. ; 29 см. Библиография в конце книги. — 150 экз.
  • Городская среда ― как коллективная память человечества / Тамара Матыль // Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 12-13 чэрвеня 2012 г.) / [укладальнікі: А. А. Галкін, І. Р. Голубева; рэдкалегія: І. І. Крук (галоўны рэдактар), А. А. Галкін, І. Р. Голубева]. ― Мінск, 2012. — С. 199―212 : фот. ― Библиография: 4 назв. — ISBN 978-985-7045-05-1.
  • Прафесійны вопыт у галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны: да 25-годдзя Міжнароднай летняй школы «Нясвіжская акадэмія» = Doświadczenie zawodowe w zakresie ochrony dziedzictwa kulturowo-historycznego: do 25-lecia Międzynarodowej Letniej Szkoły «Akadimia Nieświeska» = Professional experience in the field of protection of historical and cultural heritage: to the 25th Anniversary of the International summer school «Nesvizh Academy» : зборнік навуковых артыкулаў / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў; укладанне і агульная рэдакцыя І. Б. Лапцёнак; [уступны артыкул Н. Д. Хвір; фота: А. С. Барташ і інш.]. ― Мінск : БДУКМ, 2020. — 451 с. : іл., каляр. іл., партр., факсім., карты ; 28 см. Частка тэксту і рэзюмэ артыкулаў паралельна на беларускай, польскай, англійскай мовах. ― Бібліяграфія ў заўвагах у канцы асобных артыкулаў. ISBN 978-985-522-263-8.
  • Дні Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі, 2016 = European heritage days in Belarus, 2016 : спадчына і веды : буклет / [укладальнік А. Каліноўская; рэдактары: С. Рыбарава, Р. Маслоўская; фота: А. Гумінская і інш.]. ― Мінск : Інстытут культуры Беларусі, друк 2016. — [18] с., уключаючы вокладку : іл., каляр. іл., схема ; 28 см.
  • Дні Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі, 2015 : індустрыяльная спадчына : [буклет / аўтар тэкстаў Т. Матыль; фота: Т. Матыль і інш.]. ― Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2015. — [16] c. : іл., каляр. іл. ; 21х21 см + дадатак ([1] асобны л. іл.). Суцягін, Уладзімір Фёдаравіч  (фатограф; нар. 1955). II. Паўлаў, У. III. Курыла, Сяргей (фатограф). IV. Матыль, Тамара Леанідаўна (архітэктар; нар. 1962). V. Севярын, І. VI. Дехцяронак, А. VII. Міклашэвіч, М.
  • Свет шляхецкіх сядзібаў у творах Станіслава Жукоўскага[5]
  • Відэасправаздача па выніках маніторынгу элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі супрацоўнікамі аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі. Абрад «Калядныя Цары». Ч. 2 (в. Семежава, Капыльскі р-н, Мінская вобл., 13 студзеня 2012 г.). Абрад  "Юраўскі карагод. 10.05.2012 г. (в. Пагост, Жыткавіцкі р-н, Гомельская вобл.).[6]
  • Буклет «Гарады Міншчыны. Урбаністычныя замалёўкі» да Еўрапейскіх Дзён Спадчыны ў Беларусі 2016 г.[7]
  • Ёсць асяроддзе- ёсць эмоцыя. Якая? А якую замаўлялі [8]
  • Экспертны семінар «Сучасныя тэхналогіі і інструменты маніторынгу» 2016 г. [9]
  • Ганзэйская набярэжная ў Бергене[10]
  • Беларускі космас Язэпа Драздовіча[11]
  • «Зямля Ваўкавыская» Вітольда Карпызы[12]
  • Сінагогі Беларусі  [13]
  • Архітэктура сінагог у гістарычнай рэтраспекцыі[14]
  • Разумный урбанізм[15]
  • Архітэктар Лангбард[16]

Зноскі

  1. http://citydog.by/post/avtory-neobychnykh-suvenirov/
  2. https://www.facebook.com/mini.minsk/
  3. http://livingheritage.by/industr_spadchyna_2015.pdf
  4. https://www.academia.edu/33873975/%D0%91%D0%AE%D0%9B%D0%95%D0%A2%D0%AD%D0%9D%D0%AC_%D0%9C%D0%90%D0%9D%D0%86%D0%A2%D0%9E%D0%A0%D0%AB%D0%9D%D0%93%D0%90_%D0%93%D0%86%D0%A1%D0%A2%D0%90%D0%A0%D0%AB%D0%A7%D0%9D%D0%90%D0%99_%D0%9F%D0%A0%D0%90%D0%A1%D0%A2%D0%9E%D0%A0%D0%AB_WEB_2016_1_344_pdf?email_work_card=thumbnail-desktop Бюлетэнь маніторынгу гістарычнай прасторы  Сінагогі Беларусі  Сшытак першы 1/2016
  5. http://livingheritage.by/events/4611/?sphrase_id=62703
  6. http://livingheritage.by/gallery/videagalereja/
  7. http://livingheritage.by/City_and_Towns_of_Minsk_region.pdf
  8. http://euimedia.com/menu/teoryia-i-gistoryia/iests-asiaroddzie-iests-emotsyia-iakaia-a-iakuiu-zamauliali
  9. http://euimedia.com/menu/aktualii-1/ekspiertny-sieminar-suchasnyia-tekhnaloghii-i-instrumanty-manitoryngh
  10. http://euimedia.com/menu/aktualii-1/ganzeiskaia-nabiarezhnaia-u-bierghienie
  11. http://euimedia.com/menu/teoryia-i-gistoryia/bielaruski-kosmas-iazepa-drazdovicha
  12. http://euimedia.com/menu/teoryia-i-gistoryia/ziamlia-vaukavyskaia-vitol-da-karpyzy
  13. http://euimedia.com/menu/teoryia-i-gistoryia/sinagogi-bielarusi
  14. http://euimedia.com/menu/teoryia-i-gistoryia/arkhitektura-sinaghogh-u-ghistarychnai-retraspiektsyi
  15. http://euimedia.com/menu/teoryia-i-gistoryia/razumnyi-urbanizm   
  16. http://euimedia.com/menu/teoryia-i-gistoryia/arkhitektar-langbard

Літаратура правіць

  • Матыль Тамара Леонидовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Спасылка на аўтарытэтны запіс у Нацыянальнай базе даных аўтарытэтных запісаў http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_marc?a001=BY-SEK-ar8095347
  • Ссылка на авторитетную запись в Национальной базе данных авторитетных записей http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_marc?a001=BY-SEK-ar7260808