Тамаш Гесэ (Гесэ Іван (Ян) Хрыстафоравіч; 1807 — 1870?) — мастак-партрэтыст і педагог, тытулярны саветнік.

Тамаш Гесэ
Дата нараджэння 1807
Месца нараджэння
Дата смерці 1870
Падданства  Расійская імперыя
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба Віленская мастацкая школа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Малюнак абклада Слуцкага Евангелля. 1866

Біяграфія

правіць

Вучыўся ў Віленскай мастацкай школы ў Яна Рустэма і Яна Дамеля. З сярэдзіны 1830-х гг. жыў у Слуцку. У 18371868 гг. выкладаў маляванне ў Слуцкай мужчынскай гімназіі[1]. Зрабіў значны ўклад ва ўдасканаленне методыкі навучання маляванню і чарчэнню. Пад яго кіраўніцтвам зрабіў першыя крокі па засваенню партрэтнага мастацтва будучы акадэмік партрэтнага жывапісу К. Карсалін.

Займаўся таксама музыкай, вядомы як флейтыст і віяланчаліст. Цікавіўся краязнаўствам, праводзіў археалагічныя даследаванні ў ваколіцах Слуцка. Валодаў значным зборам малюнкаў Яна Дамеля. Сабраў таксама цікавую археалагічную калекцыю, многа прадметаў слуцкай старасвеччыны, аднак яго калекцыя загінула ў пажары 1860 года.

Творчасць

правіць

Творчая спадчына мастака на сёння амаль невядома. Яго малюнкі на пачатку XX ст. захоўваліся ў Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча.

Зноскі

  1. Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 5. — 64 с.

Спасылкі

правіць