Тарас Багданавіч Дурай
Тарас Дурай (нар. 31 ліпеня 1984, Цярнопаль) — былы ўкраінскі футбаліст, абаронца.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Тарас Багданавіч Дурай | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
31 ліпеня 1984[1] (40 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіцьТарас Дурай нарадзіўся ў Цярнопалі, дзе і пачаў займацца футболам па прыкладзе старэйшага брата. Першым трэнерам юнака быў Уладзімір Філіп[2], які вырашыў узяць Дурая у спартшколу нават нягледзячы на тое, што яго ўзроставай групы яшчэ не было і хлопцу даводзілася трэніравацца з ігракамі, на 2 гады старэйшымі за яго. У 1998 годзе правёў у ДЮФЛ па 1 гульні ў складзе СДЮШАР Ужгарад і СДЮШАР «Карпаты» (Львоў), аднак вярнуўся ў Цярнопаль. У 2001 упершыню пачаў прыцягвацца да гульняў цярнопальскай «Нівы», аднак абмежаваўся знаходжаннем у запасе, на полі так і не з’явіўшыся. У 2002 годзе прымаў удзел у спаборніцтвах аматараў у складзе «Сокала» (Бэрэжаны). Узімку 2003 года вярнуўся ў «Ніву», а 5 красавіка таго ж года дэбютаваў у складзе клуба ў матчы з «Нафтавіком» (Далына). У другой палове сезону 2006/07, пасля таго, як завяршыў кар’еру Любамір Ваўчук, Тарас стаў капітанам каманды.
Летам 2008 года знаходзіўся на праглядзе ў «Карпатах»[3], аднак львавянам не падышоў. Затое праз паўгода, падчас зімовага міжсезоння, перайшоў у шэрагі луганскай «Зары» на правах арэнды[4]. 14 сакавіка 2009 дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў паядынку супраць данецкага «Металурга». Летам таго ж года ездзіў на прагляд у крыварожскі «Крыўбас»[5], аднак застаўся ў Луганску, дзе і дайграў каляндарны год. Запомніўся тым, што ў матчы супраць кіеўскага «Дынама» 25 верасня 2009 падчас верхавой барацьбы локцем разбіў твар Андрэю Шаўчэнку, пасля чаго таго замянілі[6].
Зімой 2010 года ездзіў на прагляд у казахскі «Актабэ», у складзе якога выступаў на Кубку Садружнасці[7], аднак да падпісання кантракту справа так і не дайшла. Зрэшты, без працы Дурай не застаўся і далучыўся да луцкай «Валыні», у другой палове 2010 года гуляў у арэндзе ў беларускай «Белшыне». Пасля вяртання з арэнды паўгода знаходзіўся па-за футболам, пакуль не заключыў пагадненне з кіраваградскай «Зоркай», у складзе якой правёў 22 матчы і забіў 3 галы.
Транзітам праз кіеўскую «Абалонь» Тарас Дурай апынуўся ў «Сумах», з якімі падпісаў кантракт 23 красавіка 2013 года[8].
З 2014 па 2015 год зноў гуляў за «Ніву». 2 лютага 2016 года атрымаў статус свабоднага агента ў сувязі з роспускам цярнопальскай каманды. У сакавіку таго ж года прыбыў на прагляд у гродзенскі «Нёман» і ў канцы месяца падпісаў кантракт з беларускім клубам[9]. У складзе «Нёмана» трывала гуляў у аснове, аднак у ліпені 2016 года кантракт з беларускім клубам па пагадненні бакоў быў скасаваны[10].
У другой палове 2016 года заставаўся без клуба, а ў красавіку 2017 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[11]. У чэрвені стаў трывала гуляць у стартавым складзе. У ліпені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[12].
У верасні 2017 года вярнуўся ў «Сумы». Пакінуў клуб па заканчэнні сезону 2017/18.
У красавіку 2019 года за ўдзел у дагаварных матчах рашэннем ФФУ быў назаўсёды адхілены ад футбола.
Зноскі
- ↑ Taras Duray // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ У крыніцах сустракаецца прозвішча «Філіпаў», аднак трэнерам Цярнопальскай СДЮШАР быў менавіта Уладзімір Філіп — Г. Гунтік. Філіп Володимир Миколайович // Тернопільський енциклопедичний словник : у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль : Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2004–2010. — ISBN 966-528-197-6. — С. 659.
- ↑ «Карпаты» просмотрят Дурая (руск.). «Football.ua». Праверана 29 червеня 2014.
- ↑ «Заря» дозаявила защитника «Нивы» (руск.). «Football.ua». Праверана 29 червеня 2014.
- ↑ «Кривбасс» отсеивает новичков (руск.). «Football.ua». Праверана 29 червеня 2014.
- ↑ «Динамо» продолжает побеждать (руск.). «Football.ua». Праверана 29 червеня 2014.
- ↑ Егише Меликян и Тарас Дурай определились (руск.). «Ua-Football». Праверана 29 червеня 2014.
- ↑ Тарас Дурай — игрок ПФК «Сумы» (руск.). Офіційний сайт ПФК «Суми». Праверана 29 червеня 2014.
- ↑ "Неман" заключил соглашение с Дураем (руск.). football.by. Праверана 19 красавіка 2016.
- ↑ "Неман" объявил о расторжении контракта с Дураем (руск.). football.by. Праверана 22 ліпеня 2016.
- ↑ Экс-защитник "Немана" подписал контракт с "Гомелем" (руск.). football.by. Праверана 21 красавіка 2017.
- ↑ "Гомель" не стал продлевать контракт с Дураем (руск.). football.by. Праверана 21 красавіка 2017.