Таржоцкае залотнае шыццё

Таржоцкае залотнае шыццё — рускі народны мастацкі промысел  (руск.) у горадзе Таржку Цвярской вобласці, Расія.

Вышытая сумка
Шарсцяная хустка, вышываная залатымі і шаўковымі ніткамі

Гісторыя правіць

Промысел вядомы з XIII стагоддзя. Археолагамі ў пласце попелу, які застаўся ад пажару 1238 года, быў знойдзены скарб, які складаецца з сярэбраных упрыгажэнняў, срэбнага лому і фрагментаў жаночага адзення з нашыўнымі срэбнымі і пазалочанымі накладкамі[1][2]. Жаночае ручное шыццё залатымі і срэбнымі ніткамі абслугоўвала попыт, галоўным чынам, багатага купецтва, баяр і княскі двор.

Найбольшае развіццё атрымаў у другой палове XVIII — першай палове XIX стагоддзяў. Тады таржоцкія майстрыхі вышывалі галаўныя ўборы, кісейныя рукавы, фартухі, паясы, саф’янавы абутак, кашалькі, дэталі народнага касцюма і прадметы царкоўнага ўжытку. Паступалі заказы ад імператарскага двара[3].

У другой палове XIX стагоддзя з-за змены моды, а таксама высокага кошту попыт на залатую вышыўку паменьшыўся.

Захаваннем традыцыі залотнага шыцця заклапацілася новатаржоцкаяземская ўправа, якая адкрыла ў 1894 годзе майстэрні і забяспечыла збыт. На мяжы XIX—XX стагоддзяў мастацтва было адзначана вышэйшымі ўзнагародамі на выстаўках у Парыжы, Лондане і Турыне.

У 1923 годзе майстэрні атрымалі прафесійна-тэхнічную школу для падрыхтоўкі інструктараў па вышыўцы, а ў 1928 годзе яе выпускнікі аб’ядналіся ў таржоцкую залаташвейную арцель імя 8 Сакавіка, якая выпускала знакі адрознення для Чырвонай Арміі і невялікую колькасць традыцыйных вырабаў — цюбецейкі  (руск.), бювары  (руск.), дэкаратыўныя падушкі, сумачкі.

У 1960 годзе ўтварылася фабрыка імя 8 Сакавіка, якая выпускала знакі адрознення Савецкай Арміі і малымі накладамі закладкі, пано, ачэшнікі.

У апошнія гады аднавілася шыццё царкоўных убораў і начыння, вышываюцца знакі адрознення для расійскай арміі, эмблемы, сувеніры.

У цяперашні час мастацкія вырабы выпускае фабрыка «Таржоцкія залаташвеі», пры якой адкрыты «Музей залотнага шыцця» і «Дом Пояса». Прафесійныя кадры для фабрыкі рыхтуе гарадское вучылішча.

 
Таржоцкае залотнае шыццё (у цэнтры ўнізе) на паштовай марцы Расіі 2005 года, прысвечанай Цвярской вобласці

Арнамент правіць

У XIX стагоддзі для шчыльных тканін ўжывалася, у асноўным, «каванае шво» і шво «ў прыкрэп»[4] па насціле. Найбольш характэрнымі былі раслінныя ўзоры, асноўным матывам якіх была галінка ружы з кветкамі, бутонамі і лісцем, дапоўненыя завіткамі, вусікамі, бліскаўкамі, якія змякчалі пераход ад рэльефнага арнаменту да фону. У канцы 1940-х-пачатку 1950-х гадоў у раслінныя ўзоры сталі ўводзіць таксама элементы савецкай сімволікі — зоркі, серп і молат.

Зноскі

Спасылкі правіць