Таро́сы[1] — нагрувашчванне абломкаў лёду на морах, рэках, азёрах, да 10—20 метраў у вышыню. Таросы ўтвараюцца ў выніку бакавога ціску палёў ледзянога покрыва.

Тарос
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адрозніваюць два віды ўтварэння таросаў: узлом і раздробленасць ледзянога покрыва.

  • Узломам называюць такі від таросаў, калі ў ледзяным покрыве ўтвараюцца расколіны і адбываецца нагрувашчванне больш ці менш буйных абломкаў лёду, якія прымаюць разнастайныя становішчы.
  • Раздробленасцю завецца разбурэнне ледзянога покрыва на больш дробныя часткі; суправаджаецца ўтварэннем таросаў з параўнальна невялікіх кавалкаў лёду.

Сярод форм таросаў вылучаюць бар’еры, грады, рапакі, стамухі (асобныя нагрувашчванні на мелі). Найбольш пашыраны таросы ва Усходне-Сібірскім і Чукоцкім морах, у адкрытай частцы Паўночнага Ледавітага акіяна. Вышыня таросаў можа дасягаць больш за 8—9 метраў, у прыбярэжнай частцы — да 15—20 метраў[2]. На рэках таросы ўтвараюцца ў час крыгаходу.

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць