Тарпедано́сец[3][4] — баявы самалёт і малы быстраходны баявы карабель, узброены тарпедамі для паражэння ваенных караблёў і транспартных суднаў праціўніка.

Тарпеданосец
Выява
Узбраенне тарпеда
Military designation VT[1][1] і VTB[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Тарпедны катар праекта 123К «Камсамолец»
Тарпедны катар на падводных крылах праекта 206M «Шторм» (ВМС Кубы)

Тарпеданосцы былі пашыраны ў марской авіяцыі многіх дзяржаў у 1930—1950-х гадах. Найбольш выкарыстоўваліся ў ходзе Другой сусветнай вайны. Самалёты-тарпеданосцы выкарыстоўваліся выкарыстоўваліся для скідвання не толькі тарпед, але і авіяцыйных бомбаў і марскіх мін. У СССР першы атрад мінна-тарпеднай авіяцыі быў сфарміраваны з бамбардзіроўшчыкаў ТБ-1 на Чарнаморскім флоце ў 1931 годзе. У пасляваенны перыяд у СССР на ўзбраенні Ваенна-марскіх флатоў стаялі самалёты Іл-28, Ту-14, Ту-16[5]. З сярэдзіны 1950-х гадоў з развіццём авіяцыйных ракет тарпеданосцы паступова замяніліся ракетаносцамі. Авіяцыйныя тарпеды засталіся на ўзбраенні процілодачных лятальных апаратаў.

Караблі-тарпеданосцы ў ваенна-марскіх флатах і сілах многіх дзяржаў былі пашыраны з Першай сусветнай вайны да 1970-х гадоў. У СССР будаваліся да 1990-х гадоў, у тым ліку тарпедныя катары на падводных крылах і паветранай падушцы[5].

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць