Тафрагенез
Тафрагене́з[1] — працэс утварэння буйных грабенаў і ўпадзін ва ўмовах расцяжэння зямной кары.
Адбываецца на заключнай стадыі развіцця складкавых горных утварэнняў (тафрагенная стадыя[1])[2]. Тафрагенезу ўласціва ўтварэнне доўгіх і вузкіх грабенаў, запоўненых абломкавымі пародамі і выліваннямі базальтаў уздоўж парываў, якія абмяжоўваюць грабены[3].
Тэрмін прапанаваны ў 1924 годзе нямецкім геолагам Э. Крэнкелем[1][2][4]. Абазначае таксама працэс утварэння глыбокіх упадзін з патончанай кансалідаванай зямной карой і магутным асадкавым чахлом[1].
Некаторыя аўтары (Şengör A. M. C., 1995) лічаць тэрміны тафрагенез і рыфтагенез тоеснымі[3].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г БелЭн 2002.
- ↑ а б ВСЭ 1976.
- ↑ а б Тафрогенез
- ↑ Горная энциклопедия 1990.
Літаратура
правіць- Тафрагене́з // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 462. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тафрогене́з // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 302. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Тафрогенез // Горная энциклопедия : в 5 т. (руск.) / гл. ред. Е. А. Козловский. — М.: «Советская энциклопедия», 1990. — Т. 5. СССР — Яшма. — С. 121. — 541 с. — ISBN 5-85270-007-X. — ISBN 5-85270-000-6 (т. 5).
- Тафрогенез, тафрогенезис // Мала гірнича енциклопедія : у 3 т. / за ред. В. С. Білецького. — Д.: Східний видавничий дім, 2013. — Т. 3 : С — Я. — С. 247. — 644 с. — ISBN 978-966-317-156-2. (укр.)
- Летавин А. И. Тафрогенный комплекс молодой платформы юга СССР : (Тектоника, формации и нефтегазоносность). — Москва : Наука, 1978. — 148 с., 1 л. ил. : ил.; 21 см.
- Борукаев Ч. Б. Словарь-правочник по современной тектонической терминологии / РАН. Сиб. отд-ние. Объед. ин-т геологии, геофизики и минералогии. — Новосибирск: Изд-во СО РАН, НИЦ ОИГГМ, 1999. (Тр. ОИГГМ СО РАН; Вып. 840). — С. 24. — 69 с.
Спасылкі
правіць- Тафрогенез // Усерасійскі навукова-даследчы геалагічны інстытут імя А. П. Карпінскага
- Тафрогенез // Словарь тектонических терминов на сайце геолага-геаграфічнага факультэта Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта