Таццяна Іванаўна Пельтцэр
Таццяна Іванаўна Пельтцэр (6 чэрвеня 1904, Масква — 16 ліпеня 1992) — расійская актрыса. Народная артыстка СССР (1972).
Таццяна Пельтцэр | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Таццяна Іванаўна Пельтцэр |
---|---|
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1904 |
Месца нараджэння | Масква, СССР |
Дата смерці | 16 ліпеня 1992 (88 гадоў) |
Месца смерці | Масква, Расія |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Бацька | Q4348354? |
Месца працы | |
Прафесія | |
Узнагароды | |
IMDb | nm0671356 |
![]() |
На сцэне з 1920. 3 1925 працавала ў мажоўскіх тэатрах імя Массавета, з 1940 Мініяцюр, з 1947 Сатыры, з 1977 ў тэатры «Ленком».
Творчасці ўласціва вострая камедыйнасць з надзвычайнай дакладнасцю сцэнічнага малюнка, схільнасць да буйнаакрэсленага характару; выкарыстанне гратэскавых прыёмаў спалучалася ў актрысы з псіхалагічнай дакладнасцю, шчырасцю і душэўнасцю выканання. Сярод роляў: Каурава («Снеданне ў прадвадзіцеля» І. Тургенева), Манефа, Кукушкіна («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Даходнае месца» А. Астроўскага), нянька Гінес («Дом, дзе разбіваюцца сэрцы» Б. Шоу), Марселіна («Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ), Матухна Кураж («Матухна Кураж і яе дзеці» Б. Брэхта) і інш. Здымалася ў кіно: «Вяселле з пасагам», «Салдат Іван Броўкін», «Вам і не снілася», «Каранцін», «Формула кахання».
Дзяржаўная прэмія СССР (1951).