Таццяна Віктараўна Грыневіч
Таццяна Віктараўна Грыневіч (нар. 18 жніўня 1980, г. Маладзечна) — беларуская мастачка.
Таццяна Віктараўна Грыневіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 жніўня 1980[1] (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія правіць
Нарадзілася 18 жніўня 1980 года ў Маладзечне. Скончыла ў 1999 годзе Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, у 2005 годзе Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 2005 года[2].
Творчасць правіць
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, галерэі «Саюз Творчасць», у прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Францыі, Германіі, Італіі, ЗША, Кітая[2].
Зноскі
- ↑ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ а б в Гриневич Татьяна Викторовна - АртХаос . arthaos.com. Праверана 2 сакавіка 2024.