Таццяна Дзмітрыеўна Пясецкая

Таццяна Дзмітрыеўна Пясецкая (нар. 28 жніўня 1948, в. Вялікі Лес, Брэсцкая вобласць) — беларуская мастачка.

Таццяна Дзмітрыеўна Пясецкая
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1952(1952-10-22)[1] (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Жанр станковая графіка[d], акварэль і пастэль[d]
Вучоба
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзілася 28 жніўня 1948 года ў вёсцы Вялікі Лес Брэсцкай вобласці. Скончыла ў 1973 годзе факультэт малюнка і жывапісу Завочнага народнага ўніверсітэта імя Н. Крупскай у Маскве. Удзельніца мастацкіх выставак з 1972 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года.

Жыве ў г. Брэсце.

Творчасць правіць

Працуе ў станковай графіцы (пераважна акварэль, пастэль), а таксама ў жывапісе. Асноўныя творы: пейзажы «Палессе», «Раніца», «Апошні прамень», «Першая зеляніна», «Цішыня», «Позняя восень», «Хутарок», «Адліга», «У лесе», «Пасля навальніцы», «Зімовая казка», «Прыцемкі»; нацюрморты «Жоўтыя кветкі», «Рамонкі», «Кветкі палявыя».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Пясецкая Таццяна Дзмітрыеўна // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі правіць