Таццяна Ласіца

актывістка і праваабаронца

Таццяна Ласіца (нар. 24 лістапада 1978) — актывістка і праваабаронца з Рэчыцы, валанцёрка гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру «Вясна». Палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Таццяна Ласіца
Род дзейнасці актывіст, праваабаронца, палітычны вязень
Дата нараджэння 24 лістапада 1978
Месца нараджэння
Грамадзянства Беларусь
Месца працы
Альма-матар Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

Таццяна Ласіца нарадзілася 24 лістапада 1978 ў Рэчыцы. Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, кваліфікацыя — інжынер-геолаг. Першае месца працы — інжынер у праектным аддзеле свідравой кампаніі[2].

Пазней атрымала другую вышэйшую адукацыю, спецыяльнасць — педагог-псіхолаг. З 2005 па 2015 год працавала педагогам-псіхолагам у дзіцячых садках Гомеля і Рэчыцы. Вяла бацькоўскі клуб «Маміна школа», а таксама ўдзельнічала ў працы клуба псіхолагаў у Рэчыцы[2].

Пэўны час жыла ў Мінску, дзе займалася мастацкім качаннем з поўсці разнастайных вырабаў — пантофель, торбачак, цацак[2].

Пасля вярнулася ў Рэчыцу, працавала па першай спецыяльнасці інжынерам па праектна-каштарыснай дакументацыі, вучылася ў праваслаўнай «Школе званароў», а таксама шмат часу выдаткоўвала на грамадскія справы[2][3].

У лютым-красавіку 2018 Ласіца была ініцыятарам і арганізатарам шэрагу мерапрыемстваў — экскурсій, збору подпісаў, публічных дыскусій і іншых — мэтай якіх было ўшанаванне ў Рэчыцы савецкага артыста тэатра і кіно Яфіма Капеляна, які паходзіў менавіта з Рэчыцы[4][5][6].

У жніўні 2018 у межах програмы ЕСLAB «Глабальнае грамадзянства» правадзіла ў Рэчыцы семінары і трэнінгы «Гендарны лікбез», прысвечанныя гендарнай тэматыцы[7][8].

У кастрычніку 2018 — акцыі ў Рэчыцы супраць смяротнага пакарання[9]. Таксама ў кастрычніку 2018 Таццяна Ласіца прэзентавала вынікі даследвання «Адносіны насельніцтва да жанчын у палітыцы», праведзеннага ў межах адукацыйнага курсу «Жанчыны ў палітыцы»[10]. Удзельнічала ў якасці кандыдата ў дэпутаты ад кампаніі «Гавары праўду» у выбарах у парламент Беларусі ў 2019 годзе[11].

Палітычны пераслед правіць

Таццяна Ласіца была затрымана 21 студзеня 2021 у мінскім аэрапорце пры спробе вылецець з Беларусі ў Літву. На наступны дзень Таццяна была знойдзена ў ІЧУ Гомеля[12]. Ёй прад’явілі абвінавачванні па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак)[13]. Да суда ўтрымлівалася ў СІЗА г. Гомеля.

30 студзеня 2021 шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі Хельсінскі камітэт, была прызнана палітычнай зняволеннай[14][15].

3 верасня 2021 ў судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля распачаўся працэс над праваабаронцам ПЦ «Вясны» Леанідам Судаленкам і валанцёркамі арганізацыі Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка. Суддзя Сяргей Аляксандравіч Салоўскі вынес пастанову, якой вырашыў праводзіць суд у закрытым пасяджэнні на працягу ўсяго разбіральніцтва. У выніку разгляд справы ў судзе заняў два месяцы (праз неабходнасць апытання вялікай колькасці сведак — больш за 60 чалавек было апытана ў судзе, усяго у справе каля 200 сведак)[16]. У СІЗА Таццяна моцна захварэла, падчас разгляду справы скардзілася на моцныя болі, але суддзя Салоўскі не надаў гэтым заявам належнай увагі[17]. 3 лістапада 2021 Таццяне Ласіцы і іншым фігурантам справы быў вынесены прысуд. Пракуроры Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў патрабавалі тры гады зняволення, суддзя Салоўскі прызначыў жанчыне пакаранне ў выглядзе двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму[18].

Прысуд выклікаў рэзка адмоўную рэакцыю міжнароднай праваабарончай супольнасці, шэраг арганізацый — Amnesty International, Article 19, Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) у межах Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, Front Line Defenders, Human Rights Watch, Libereco (агулам 18 арганізацый) — падпісалі сумесную заяву з заклікамі вызваліць праваабаронцаў, а абвінавачванні ў іх дачыненні зняць: «Палітычна матываваны крымінальны пераслед сябраў і валанцёраў „Вясны“ ажыццяўляецца ў межах „зачысткі“ грамадзянскай супольнасці. Няма сумневаў, што ўлады пераследуюць „Вясну“ ў помсту за яе 25-гадовую бясстрашную працу па абароне правоў чалавека»[19][20].

Дуня Міятавіч, камісар па правах чалавека Савета Еўропы, заявіла: «Сённяшні прысуд двум сябрам Беларускага праваабарончага цэнтра „Вясна“ — Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы, асуджаным адпаведна да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі, — яшчэ адна ілюстрацыя расправы над людзьмі, праваабаронцамі, якія адбываюцца ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года»[21]

Апеляцыйная скарга была разгледжана 14 студзеня 2022 у судзе Гомельскага раёну, дзе суддзя Мікалай Маратаеў, разгледзеўшы скаргу у закрытым рэжыме, пакінуў ранейшы прысуд праз тое, што «прысуд вынесены справядліва, а довады абвінавачаных, выкладзеныя ў скарзе, задавальненню не падлягаюць»[22].

Рашэнне аб тым, каб пакінуць зняволенных праваабаронцаў за кратамі, а іх прысуд без зменаў, выклікала пратэст у праваабарончых арганізацыях свету. У прыватнасці, Мары Стразерс, дырэктарка Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, заявіла: «Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца не здзейснілі ніякай міжнароднай прызнанай крымінальнай дзеі, прысуд ім — пакаранне за іх законную праваабарончую дзейнасць, якое разам з крымінальным пераследам іх калегаў па Праваабарончым цэнтры „Вясна“ з’яўляецца часткай развязанай уладамі Беларусі кампаніі па знішчэнні грамадзянскай супольнасці і задушэнні асноватворных правоў чалавека ў краіне. Судаленка і Ласіца павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя»[13][23]

09.02.2022 сімвалічным «хросным» бацькам Таццяны Ласіцы стаў дэпутат нямецкага Бундэстага, генеральны сакратар Сацыял-дэмакратычнай партыі Кевін Кюнерт, які пераняў гэтыя абавязкі ад былога дэпутата Гізэлы Мандэрлы. З гэтай нагоды Кевін Кюнерт заявіў: «Актывістка Таццяна Ласіца была несправядліва заключаная ў папраўчую калонію з 21 студзеня 2021 года за тое, што назірала за дэманстрацыямі і дакументавала парушэнні правоў чалавека для праваабарончага цэнтра „Вясна“. Яна абараняла правы чалавека, праз што была асуджаная па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі нібыта за парушэнне грамадскага парадку. Гэтае абвінавачванне гратэскавае, бо толькі пры дыктатуры асноўныя дэмакратычныя правы парушаюць так званы парадак. Прысуд з’яўляецца фарсам і ў чарговы раз выкрывае рэпрэсіўны характар беларускага рэжыму. Таццяна Ласіца і ўсе палітвязні ў Беларусі павінны быць неадкладна вызваленыя»[24].

У сярэдзіне лютага 2022 Таццяну этапавалі з СІЗА-3 у папраўчую калонію № 4 у Гомелі, дзе яна працуе на швейнай вытворчасці[25].

Узнагароды і намінацыі правіць

У красавіку 2021 узнагароджана прэміей «Homo homini» (Чалавек чалавеку) ад чэшскай праваабарончай арганізацыі People in Need (разам з іншымі сябрамі ПЦ «Вясна» Леанідам Судаленка, Марфай Рабковай і Андрэем Чапюком)[26][27].

Летам 2021 Таццяна Ласіца была намінавана на міжнародную прэмію «Front Line Defenders» (разам з іншымі сябрамі ПЦ «Вясна» Леанідам Судаленка, Марфай Рабковай і Андрэем Чапюком, а таксама Сяргеем Драздоўскім і Алегам Граблеўскім, дырэктарам і юрыстам «Офіса па правах людзей з інваліднасцю»)[28].

Зноскі

  1. https://prisoners.spring96.org/be/person/taccjana-lasica
  2. а б в г https://spring96.org/be/news/104979
  3. https://zapraudu.by/kali-za-kratami-takiya-yak-tanya-svet-perakuli%d1%9esya-syabry-pra-taczczyanu-lasiczu/(недаступная спасылка)
  4. https://zapraudu.by/vesna-efima-kopelyana-marshrut-pamyati/(недаступная спасылка)
  5. https://www.nv-online.info/2019/05/03/marshrut-efima-kopelyana.html Архівавана 27 студзеня 2021.
  6. https://zapraudu.by/parazumelisya-rechytskiya-ulady-paabyatsali-ustalyavats-na-vulitsy-kapyalyana-infarmatsyjny-stend/(недаступная спасылка)
  7. https://zapraudu.by/iz-chego-zhe-sdelany-devchonki-i-malchishki/(недаступная спасылка)
  8. https://zapraudu.by/tolko-sovmestnymi-usiliyami-mozhno-postroit-zdorovoe-obshhestvo/ Архівавана 22 сакавіка 2022.
  9. https://zapraudu.by/rechitsa-ne-smyarotnamu-pakarannyu/ Архівавана 22 сакавіка 2022.
  10. https://zapraudu.by/gendernaya-politika-eto-ne-formalnost/(недаступная спасылка)
  11. https://zapraudu.by/275424-2/(недаступная спасылка)
  12. https://novychas.online/hramadstva/zniklaja-pamocznica-leanida-sudalenki-znajszlasja
  13. а б https://novychas.online/hramadstva/leanidu-sudalenku-i-taccjane-lasicy-prysud-pakinul
  14. https://belhelcom.org/be/news/patrabuem-neadkladnaga-vyzvalennnya-pravaabaroncy-pc-vyasna-taccyany-lasicy
  15. https://spring96.org/be/news/103786
  16. https://novychas.online/hramadstva/leanid-sudalenka-pryemna-czuc-jak-svedki-na-sud
  17. https://novychas.online/hramadstva/taccjana-lasica-mocna-zahvarela-u-siza
  18. https://novychas.online/hramadstva/dzjarzabvinavaczanne-zapytala-dlja-pravaabaroncy-s
  19. https://novychas.online/hramadstva/18-miznarodnyh-pravaabaronczyh-arhanizacyj-patrabu
  20. https://belhumanrights.house/en/news/supolnaya-zayava-pravaabaronchaj-supolnasci-belarusi-z-nagody-prysudu-leanidu-sudalenku-i-taccyane-lasicy
  21. https://novychas.online/hramadstva/represii-suprac-belaruskaj-hramadzjanskaj-supolnas
  22. https://spring96.org/be/news/106404
  23. https://eurasia.amnesty.org/2022/01/14/amnesty-international-trebuet-osvobozhdeniya-belorusskih-pravozashhitnikov-leonida-sudalenko-i-tatyany-lasiczy-apellyaczionnyj-sud-podtverdil-ih-obvinitelnyj-prigovor/
  24. https://spring96.org/be/news/106729
  25. https://t.me/prisoners_spring96/908
  26. https://www.peopleinneed.net/the-homo-homini-award-for-2020-7623gp
  27. https://charter97.org/en/news/2021/5/11/421870/
  28. https://reform.by/222313-belarusskie-pravozashhitniki-nominirovany-na-mezhdunarodnuju-premiju-front-line-defenders

Спасылкі правіць