Леанід Леанідавіч Судаленка
Леанід Леанідавіч Суда́ленка (нар. 23 верасня 1966) — беларускі праваабаронца, палітычны зняволены рэжыму Лукашэнкі.
Леанід Леанідавіч Судаленка | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | палітычны вязень, праваабаронец |
Дата нараджэння | 23 верасня 1966 (56 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі |
Палітычны пераследПравіць
Старшыня гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру «Вясна». У час пратэстаў у Беларусі і рэпрэсій з боку ўладаў арыштаваны 18 студзеня 2021 года ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У той жа дзень адбыўся ператрус у офісе Грамадска-палітычнага цэнтра, дзе месцілася філія.
20 студзеня 2021 года сумеснай заяваю дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным. 16 чэрвеня 2021 года шэфства над палітвязнем узяў Канстанцін фон Ноц, дэпутат Бундэстагу[1].
Закрыты судовы працэс распачаўся 3 верасня 2021 года ў Гомелі. Дапамогу людзям — юрыдычную, фінансавую — улады трактавалі як «арганізацыю і фінансаванне беспарадкаў»[2]. 3 лістапада Леаніду Судаленку прысудзілі 3 гады турмы[3].
УзнагародыПравіць
За праваабарончую дзейнасць атрымаў французскую Прэмію «Свабода-Роўнасць-Братэрства» за 2018 год.
У 2019 годзе беларускай праваабарончай супольнасцю быў узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй за дасягненні ў галіне правоў чалавека як «Праваабаронца года».
Разам з арыштаванымі калегамі па «Вясне» Марфаю Рабковай, Таццянаю Ласіцаю, Андрэем Чапюком вясной 2021 года атрымаў прэмію «Чалавек чалавеку» , узнагароду ў галіне правоў чалавека, за 2020 год[4][5].
У ліку чатырох беларускіх юрыстаў уганараваны прэміяй «За абарону правоў чалавека-2021» Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасцей Еўропы[6].
Асабістае жыццёПравіць
Жанаты, у сям’і Судаленкаў чацвёра сыноў.
Зноскі
- ↑ Members of the German Bundestag and the European Parliament sponsor Eduard Kudyniuk, Leanid Sudalenka and Volha Klimkova (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (15 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2021. Праверана 23 верасня 2021.
- ↑ Радыё Свабода
- ↑ Радыё Свабода(недаступная спасылка)
- ↑ THE HOMO HOMINI AWARD FOR 2020 WILL BE PRESENTED TO MARFA RABKOVA, ANDREI CHAPIUK, LEANID SUDALENKA AND TATSIANA LASITSA (англ.). Чалавек у нядолі (27 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
- ↑ Belarusian Human Rights Defenders Awarded With Homo Homini Prize (англ.). naviny.by. Хартыя'97 (11 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
- ↑ spring96.org