Таццяна Паўлаўна Белавусава-Пятроўская
Таццяна Паўлаўна Белавусава-Пятроўская (нар. 29 верасня 1950, г. Мінск) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Таццяна Паўлаўна Белавусава-Пятроўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 верасня 1959[1] (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва |
Жанр | габелен |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў 1950 годзе ў Мінску. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1972 годзе. Вучылася ў А. Бельцюковай. Удзельніца мастацкіх выставак з 1967 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 года.
Жыве ў г. Мінску.
Творчасць
правіцьПрацуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен). Асноўныя творы: габелен-заслона для Палаца культуры Новалукомскай ДРЭС, трыпціх «Вясна» для рэстарана ў г. Барысаве, габелен «Азёрны» для рэстарана «Беларусь», «Каляровае паветра» для хола гасцініцы прафсаюзаў (абодва ў г. Гомелі); габелены «Кантрасты», «Лялька», «Эксперыментальны». Творы знаходзяцца ў фондах БСМ.
Зноскі
правіць- ↑ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
Літаратура
правіць- Белавусава-Пятроўская Таццяна Паўлаўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
правіць- Таццяна Паўлаўна Белавусава-Пятроўская на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»