Таўталагічная рыфма
Таўталагі́чная ры́фма[1] — паўтор у канцы вершаваных радкоў адных і тых жа словаў. Разнавіднасцю таўталагічнай рыфмы ва ўсходняй паэзіі з’яўляецца рэдыф. Сустракаецца таўталагічная рыфма ў вуснай народнай творчасці:
- Дзеўка — ад вады,
- Хлопец — да вады:
- —Пастой, пастой, дзяўчыначка,
- Дай каню вады.
Прыклад з сучаснай паэзіі:
- Слепіць вочы ён, снег,
- І дарогі разбег.
- І ты мружысся: «Снег!..
- Што за студзеньскі снег!..»
- (А. Лойка «Снег»)
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Рагойша В. П. Таўталагі́чная ры́фма // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 461. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.
- Тавтологи́ческая ри́фма // Квятковский А. П. Поэтический словарь / Науч. ред. И. Роднянская. — М.: Сов. Энцикл., 1966. — С. 294—295. — 376 с. (руск.)