Таўцівіл Кейстутавіч

(пам. 1390) сын Кейстута

Таўцівіл Кейстутавіч, у хрышчэнні Конрад (каля 1355 — верасень 1390) — сын Кейстута. Актыўны прыхільнік Вітаўта ў міжусобнай вайне з Ягайлам.[2]

Таўцівіл Кейстутавіч
князь новагародскі[d]
1384 — 1389
Нараджэнне 1355
Смерць верасень 1390[1]
Месца пахавання
Род Гедзімінавічы
Бацька Кейстут[1]
Маці Бірута
Жонка Юліянія[d][1]
Дзеці Ядвіга Літоўская[d][1]

Прыкладна падчас зняволення Кейстута ў Крэве, яго смерці і ўцёкаў Вітаўта да Ордэна, Ягайла выгнаў Таўцівіла і яго брата Войдата з удзела — Наваградскага княства. Таўцівіл таксама ўцёк да Ордэна і далучыўся да барацьбы Вітаўта супраць Ягайлы. 21 кастрычніка 1383 года Таўцівіл быў ахрышчаны паводле каталіцкага абраду пад імем Конрад.[2]

У 1384 годзе бакі дамовіліся, Вітаўт і Таўцівіл вярнуліся ў Літву, аднак, з-за супрацьдзеяння Скіргайлы, дамоўленасці не былі цалкам выкананы. Пакрыўджаны Вітаўт у 1389 годзе зноў пачаў міжусобіцу, Таўцівіл падтрымліваў брата, яны спрабавалі ўзяць Вільню, але няўдала. Таўцівіл разам з Вітаўтам зноў з'ехаў да Ордэна. Вераснем 1390 года аб'яднанае войска Вітаўта і крыжаносцаў аблажыла Вільню, падчас аднаго са штурмаў Крывога замка Таўцівіл загінуў.[2]

Зноскі

  1. а б в г д е Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 160.
  2. а б в Ivinskis Z. Tautvilas… P. 488—489.

Літаратура

правіць
  • Ivinskis Z. Tautvilas // Lietuvių enciklopedija. — Vol. XXXII. — Boston, Massachusetts: Lietuvių enciklopedijos leidykla, 1953–1966. — P. 488—489.