Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Тобі Алдэрвейрэлд
Toby Alderweireld 2018.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Тобіяс Альбертынэ Маўрыц Алдэрвейрэлд (нідэрл.: Tobias Albertine Maurits Alderweireld)
Нарадзіўся 2 сакавіка 1989(1989-03-02)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Бельгіі Бельгія
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Англіі Тотэнхэм Хотспур
Нумар 4
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1994 — 1999 Сцяг Бельгіі Жэрміналь Экерэн
1999 — 2004 Сцяг Бельгіі Жэрміналь Беерсхот
2004 — 2008 Сцяг Нідэрландаў Аякс
Клубная кар’ера*
2008 — 2013 Сцяг Нідэрландаў Аякс 128 (7)
2013 — 2015 Сцяг Іспаніі Атлетыка Мадрыд 12 (1)
2014 — 2015   Сцяг Англіі Саўтгемптан 26 (1)
2015 — Сцяг Англіі Тотэнхэм Хотспур 82 (5)
Нацыянальная зборная**
2004 Сцяг Бельгіі Бельгія (да 15) 3 (1)
2004 — 2005 Сцяг Бельгіі Бельгія (да 16) 2 (0)
2005 — 2006 Сцяг Бельгіі Бельгія (да 17) 17 (3)
2006 Сцяг Бельгіі Бельгія (да 18) 3 (0)
2007 — 2008 Сцяг Бельгіі Бельгія (да 19) 9 (0)
2009 — 2010 Сцяг Бельгіі Бельгія (да 21) 5 (0)
2009 — Сцяг Бельгіі Бельгія 75 (3)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Расія 2018

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 мая 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 чэрвеня 2018.

Тобіяс «Тобі» Альбертынэ Маўрыц А́лдэрвейрэлд (нідэрл.: Tobias «Toby» Albertine Maurits Alderweireld, нідэрландскае вымаўленне [ˈtoːbi ˈɑldərˌweːrəlt]; нар. 2 сакавіка 1989, Вілрэйк, Антверпен, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, абаронца англійскага клуба «Тотэнхэм Хотспур» і нацыянальнай зборнай Бельгіі. Часцяком гуляе цэнтральнага абаронцу, але здольны згуляць на правым флангу абароны.

Клубная кар’ераПравіць

«Аякс»Правіць

Алдэрвейрэлд запісаўся ў моладзевую акадэмію «Аякса» ў жніўні 2004 года, перайшоўшы туды з «Жэрміналя». 22 лютага 2007 года Тобі падпісаў свой ​​першы прафесійны кантракт з клубам да 30 чэрвеня 2010 года. У сезоне 2008/09 быў пераведзены ў галоўную каманду, але дэбютаваў толькі 18 студзеня ў пераможнай гульні супраць клуба НЕК (4:2). 26 лютага ён дэбютаваў у Кубку УЕФА ў гульні супраць італьянскай «Фіярэнціны», якая скончылася ўнічыю з лікам 1:1[2]. Падчас сезону 2009/10 Алдэрвейрэлд атрымаў трывалае месца ў асноўным складзе клуба, дзе гуляў у цэнтры абароны разам са сваім земляком Янам Вертонгенам.

«Атлетыка»Правіць

31 жніўня 2013 года далучыўся да мадрыдскага «Атлетыка», які заплаціў за бельгійца суму ў памеры 7 млн еўра. З новым клубам кантракт у Тобі разлічаны на 4 гады. На астатнім адрэзку чэмпіянату Тобі згуляў 12 матчаў і стаў пераможцам Ла Лігі. 11 мая ён забіў адзін гол за клуб, зраўняўшы лік у хатнім матчы супраць «Малагі», у перадапошнім туры, гарантуючы клубу магчымасць працягнуць барацьбу за тытул[3]. Алдэрвейрэлд згуляў апошнія сем хвілін і дадатковы час у фінале Лігі чэмпіёнаў 2014, з’явіўшыся на полі замест Філіпі Луіса, аднак каманда была пераможана мадрыдскім «Рэалам».

1 верасня 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў англійскі «Саўтгемптан»[4]. Улетку 2015 года перайшоў у «Тотэнхэм Хотспур».

Міжнародная кар’ераПравіць

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя краіны. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бельгіі ў 2009 годзе матчам супраць зборнай Чэхіі.

ДасягненніПравіць

«Аякс»

«Атлетыка»

Зноскі

  1. Toby Alderweireld // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Leonardo scores to help Ajax advance. USA Today
  3. Atlético Madrid 1-1 Málaga. BBC Sport
  4. Southampton loan Toby Alderweireld from Atletico Madrid. BBC Sport

СпасылкіПравіць