То́галенд (ням.: Togoland) — былы нямецкі пратэктарат у Заходняй Афрыцы, які знаходзіўся на тэрыторыі сучасных дзяржаў Тога і Гана.

калонія Германіі
Тогаленд
ням.: Togoland
Герб Сцяг
Герб Сцяг
 >
 >
1884 — 1914

Сталіца
Афіцыйная мова нямецкая
Рэлігія Akan religion[d], анімізм, хрысціянства і іслам
Грашовая адзінка Залатая марка[d]
Плошча 90 479 км²
Форма кіравання пратэктарат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Тогаленд размяшчаўся паміж брытанскай калоніяй Залаты Бераг на захадзе і французскай калоніяй Дагамея на ўсходзе. Яго плошча складала 90 479 км2. Населены пераважна народам эвэ са значнай прымешкай іншых народаў, у якасці палітычнай адзінкі ён з’явіўся ў 1884 годзе, калі падчас «гонкі за Афрыку» нямецкі канцлер Ота фон Бісмарк абвясціў гэтую тэрыторыю належачай Германскай імперыі, з чым фармальна пагадзіліся іншыя еўрапейскія дзяржавы.

Першым кіраўніком нямецкай каланіяльнай адміністрацыі стаў імперскі камісар заходняга ўзбярэжжа Афрыкі Густаў Нахцігаль[1].

Немцы планавалі зрабіць Тогаленд узорнай калоніяй. Паколькі рэгіён быў бедны мінеральнымі рэсурсамі (паклады фасфатаў тады яшчэ не былі адкрыты), яны вырашылі засяродзіцца на развіцці сельскай гаспадаркі. Развівалася вытворчасць пальмавага алею, уводзіліся экспартныя культуры, асабліва какава і бавоўна, якія выгадоўваліся на плантацыях з выкарыстаннем мясцовай рабочай сілы. Ламэ на беразе Гвінейскага заліва павінен быў стаць сталіцай калоніі і галоўным портам. Пачалося будаўніцтва чыгунак, якія павінны былі злучыць порт з унутранымі абласцямі краіны. Немцы таксама ўвялі ў краіне судовую і адміністрацыйную сістэму. Інфраструктура, якую перабудоўвалі немцы ў сваіх інтарэсах, паступова аб’ядноўвала пратэктарат.

Падчас Першай сусветнай вайны Тогаленд быў акупаваны Вялікабрытаніяй і Францыяй і ў 1924 годзе быў фармальна падзелены паміж імі згодна з мандатам Лігі Нацый. Дзве траціны тэрыторыі краіны (уключаючы Ламэ), якія мяжуюць з Дагамеяй, сталі Французскім Тогалендам, астатнія, якія мяжуюць з Залатым Берагам, сталі Брытанскім Тогалендам.

У 1946 годзе абодва Тогаленды сталі падапечнымі тэрыторыямі ААН. Брытанскі Тогаленд адміністрацыйна кіраваўся як частка Залатога Берага і разам з ім у 1957 годзе атрымаў незалежнасць, стаўшы Рэспублікай Гана. Французскі Тогаленд кіраваўся асобна ад Дагамеі (сучасны Бенін) і атрымаў незалежнасць у 1960 годзе, стаўшы Рэспублікай Тога.

Імкненні да аб’яднання палавін былога Тогаленда, да гэтага часу моцныя сярод народа эвэ, асабліва той яго часткі, якая жыве ў Гане, часта выклікалі напружанасць у адносінах паміж незалежнымі Тога і Ганай.

Заўвагі

правіць

Літаратура

правіць
  • Cornevin R. Histoire du Togo. — Paris: Éditions Berger-Levrault, 1962. — 432 p.

Спасылкі

правіць