Толь

рулонны будаўнічы матэрыял

Толь[1] (ад фр.: tôle — ліставое жалеза) — рулонны дахавы і гідраізаляцыйны будаўнічы матэрыял.

Атрымліваюць толь апрацоўкай дахавага кардону каменнавугальнымі або сланцавымі дзёгцевымі прадуктамі. Бывае з мінеральнай (пераважна пясчанай) пасыпкай і без яе. Выкарыстоўваецца толь для пакрыцця дахаў часовых збудаванняў (менш даўгавечны, чым руберойд), а таксама для гідраізаляцыі і параізаляцыі будаўнічых канструкцый.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць