Томас Матынглі
Томас Матынглі (анг. Mattingly Thomas Kenneth; нар. 17 сакавіка 1936 г.) — амерыканскі астранаўт, удзельнік праграмы Апалон. Нарадзіўся ў Чыкага, штат Ілінойс.
Томас Матынглі | |
---|---|
Mattingly Thomas Kenneth | |
![]() | |
Краіна: | |
Воінскае званне: | Контр-адмірал[d] |
Дата нараджэння: | 17 сакавіка 1936 (87 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Узнагароды: | |
![]() |
Астранаўт 5-га набору. Уваходзіў у склад першага дублюючага экіпажа «Апалона-13» (пілот каманднага модуля). Калі камандзір асноўнага экіпажа Алан Шэпард захварэў, дублёры сталі асноўным экіпажам. Але за два дні да старту з гэтага экіпажа выключылі Матынглі з прычыны кантакту з чалавекам, якiя захварэлi на адзёр. Ён застаўся на Зямлі (але на адзёр так і не захварэў).
Першы палёт у космас здзейсніў у складзе экспедыцыі «Апалона-16», 16 красавіка - 27 красавіка 1972 года, 5-й высадцы людзей на Месяц. Быў пілотам каманднага модуля. Падчас палёту да Зямлі здзейсніў выхад у адкрыты космас. За гэты палёт Маттингли быў узнагароджаны медалём НАСА «За выдатныя заслугі» ў 1972 годзе.
Другі касмічны палёт здзейсніў у летам 1984 камандзірам місіі «Калумбія STS-4».
Трэці палёт у космас - «Дыскаверы STS-51C» у студзені 1985 года, камандзір.
Ён з'яўляецца адным з 24 чалавек, якія даляцелі да Месяца.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Матынглі Томас // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 209