Томаш Карвацкі
То́маш Карва́цкі (польск.: Tomasz Karwacki; 14 верасня 1708, Унешаў, Вармія — 1779, Вільня) — езуіт.
Томаш Карвацкі | |
---|---|
Род дзейнасці | манах жабрацкага ордэна |
Дата нараджэння | 14 верасня 1708[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1779 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Са шляхецкага роду Карвацкіх, пляменнік Станіслава, брат Людовіка Францішка, Мацея, дзядзька Станіслава.
Уступіў у ордэн езуітаў 22 жніўня 1726 года, стаў ксяндзом 11 лістапада 1737 у Лагішыне, прафесар рыторыкі ў Гродна (1739—1740), місіянер лотаўскі з фундацыі Гільзена ў Дынабургу (1743—1758), супер'ёр у Ілукшце (1760—1761), рэктар у Коўне (1761—1765), прафесар маральнай тэалогіі ў Дынабургу (1767—1768), інструктар III прабацыі ў Вільні (1768—1772) і правінцыял Закона (1772—1773). Пасля скасавння закону жыў у Вільні.