Маце́й Карва́цкі (польск.: Maciej Karwacki; 30 сакавіка 1686, Унешаў, Прусія — 10 красавіка 1756, Навагрудак) — дзеяч каталіцкай царквы, лінгвіст; езуіт.

Мацей Карвацкі
Род дзейнасці каталіцкі святар
Дата нараджэння 30 сакавіка 1686(1686-03-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 1756
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва і Каталіцкая Царква

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Прусіі. 1 кастрычніка 1706 года ўступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. вывучаў філасофію ў Рэшлю і Браневе. Прафесар рыторыкі ў Браневе (1716—1717), Рэшлю (1717—1718) і Ломжы (1718—1719), прафесар матэматыкі, яўрэйскай і грэчаскай моў, прэфект друкарні ў Вільні (1720—1732), прэфект школ у Слоніме (1736—1738), супер'ёр у Мітаве (1739—1741), прафесар матэматыкі і грэчаскай мовы ў Навагрудку (1743—1756). Аўтар граматыкі грэчаскай мовы «Grammatica Graeca», выдадзенае ў Вільні ў 1725 годзе. Са шляхецкага роду Карвацкіх, пляменнік Станіслава, брат Томаша, Людвіка Францішка, дзядзька Станіслава.

Літаратура

правіць