Тошчыцкі бой

Баявая аперацыя беларускіх партызан

Тошыцкі бой — бой партызанскіх фарміраванняў Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на чыгуначнай станцыі Тошчыца на лініі МагілёўЖлобін 5 верасня 1943 года.

Тошчыцкі бой
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
Тошчыцкі бой
Тошчыцкі бой
Дата 5.09 1943
Месца чыгуначная станцыя Тошчыца
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік 152-і партызанскі атрад
425-ы партызанскі атрад
435-ы партызанскі атрад
225-ы партызанскі атрад
820-ы партызанскі атрад
820-ы партызанскі атрад
830-ы партызанскі атрад
810-ы партызанскі атрад
Трэці рэйх Нямецкі гарнізон станцыі
Камандуючыя
Ф. П. Падалян

Перадумовы правіць

Буйны нямецкі гарнізон на станцыі Тошчыца ахоўваў важны ўчастак ракаднай чыгункі ў аператыўным тыле групы нямецкіх армій «Цэнтр», актыўна перашкаджаў узаемадзеянню партызанскіх сіл Быхаўскай ВАГ, якія дыслацыраваліся абапал чыгункі ў Быхаўскім і Журавіцкім раёнах. Падыходы да гарнізона прыкрывалі дзоты, драцяныя загароды, кулямётная вышка. Камандаванне ВАГ прыняло рашэнне правесці аперацыю ў светлы час сутак, калі гітлераўцы (паводле звестак партызанскай разведкі) адпачывалі пасля начной аховы дарогі і менш за ўсё чакалі нападу. Ажыццяўленню аперацыі перашкаджала адсутнасць сувязі паміж усходняй і заходняй групоўкамі Быхаўскай ВАГ. Некалькі сувязных загінулі пры спробе пераходу чыгункі. Толькі 2—3 верасня чатырнаццацігадовай Н. Гадунцовай удалося двойчы перайсці праз паліцэйскія пасты і ўстанавіць сувязь паміж атрадамі.

Бой правіць

Да чатырох гадзін раніцы 5 верасня партызаны акружылі станцыю Тошыца. У 9 гадзін раптоўным ударам з захаду 152-га, 425-га, 435-га партызанскіх атрадаў і з усходу 225-га, 820-га, і 830-га атрадаў, 810-га пад кіраўніцтвам камандзіра злучэння Ф. П. Падаляна і начальніка штаба І. П. Федзячэнкі партызаны падавілі агнявыя кропкі праціўніка, падарвалі вышку з кулямётам. У ходзе бою яны разбурылі пераводныя стрэлкі, узарвалі вадакачку, рэльсы, лесапільны завод, спалілі на станцыі эшалон, забралі трафеі і арганізавана адышлі. Праціўнік страціў больш за 120 салдат і афіцэраў забітымі і параненымі. Чыгунка на ўчастку бою была выведзена са строю на 72 гадзіны.

Памяць правіць

У 1973 годзе на будынку станцыі Тошчыца ў гонар партызан, якія разграмілі тут 5 верасня 1943 года нямецкі гарнізон, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура правіць

  • У. С. Пасэ // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 590. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.