152-і партызанскі полк
152-і партызанскі полк — савецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў катрычніку 1943 года на базе 152-га атрада[1]. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Быхаўскага, Магілёўскага, Кіраўскага, Клічаўскага і Рагачоўскага раёнаў. 24 студзеня 1944 года полк (898 партызан, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй.
152-ы партызанскі полк | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Магілёўскае партызанскае злучэнне |
Тып | савецкія партызаны |
Функцыя | змаганне з Нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй |
Колькасць | 898 партызан (24.2.1944) |
Дыслакацыя | Быхаўскі, Магілёўскі, Кіраўскі, Клічаўскі, Рагачоўскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | М. Дз. Грыцан |
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіць- М. Дз. Грыцан
Камісары
правіць- К. Н. Шыбанаў;
- І. С. Зычкоў
Начальнікі штаба
правіць- І. Б. Руткевіч;
- К. В. Еўтуховіч
Гісторыя
правіцьПартызаны наносілі ўдары па камунікацыях. У жніўні 1943 года на поўдні ад чыгуначнай станцыі Тошчыца. У чэрвені 1942 і маі 1943 гадоў вялі баі з карнікамі ў Клічаўскім раёне. У жніўні 1943 удзельнічалі ў разгроме гарнізонаў у вёсках Балонаў Сялец, Касічы, Кучын, у верасні 1943 у вёсцы Пушча Быхаўскага раёна. У час наступлення Чырвонай Арміі разам з іншымі палкамі і атрадамі Быхаўскай ВАГ заблакавалі шляхі нямецкаму адступленню ў Быхаўскім раёне.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ з красавіка 1942 года ў Чэрвеньскім раёне дзейнічала група ваеннаслужачых, якая ў чэрвені ўвайшла ў Клічаўскі аператыўны цэнтр як 152-ы атрад
Літаратура
правіць- Партызанскі полк 152-і // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 477. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.