810-ы партызанскі полк
810-ы партызанскі полк — савецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў кастрычніку 1943 года на базе 810-га атрада, арганізаванага ў красавіку 1942 года. Полк дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Быхаўскага, Кіраўскага, Магілёўскага і Рагачоўскага раёнаў. 24 лютага 1944 года полк (1006 партызан, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй.
810-ы партызанскі полк | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Магілёўскае партызанскае злучэнне |
Тып | савецкія партызаны |
Функцыя | змаганне з Нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй |
Колькасць | 1006 партызан (24.2.1944) |
Дыслакацыя | Быхаўскі, Кіраўскі, Магілёўскі, Рагачоўскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | М. Л. Максімаў-Лебедзеў |
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіць- М. Л. Максімаў-Лебедзеў
Камісар
правіцьНачальнік штаба
правіць- А. Р. Феакцістаў
Гісторыя
правіцьПартызаны праводзілі аперацыі на чыгуначным участку Рагачоў — Быхаў. 3 жніўня 1943 года падарвалі больш за 290 рэек. У верасні 1943 года разграмілі чыгуначную станцыю Тошчыца, на чыгунцы Магілёў — Жлобін падарвалі 6 эшалонаў, разбурылі чыгуначнае палатно. Удзельнічалі ў разгроме нямецкіх апорных пунктаў і гарнізонаў, у тым ліку ў вёсках Дручаны Бялыніцкага, Новы Быхаў, Тайманава і Камарычы (жнівень 1943), Асоўшчына і Савічаў Рог (студзень 1944) Быхаўскага, Крушынаўка (люты 1944) Рагачоўскага раёнаў, у Клічаве. 8 сакавіка 1943 года ў вёсцы Гарадзец выратавалі мірных жыхароў ад загубы. У раёне тылавых баз палка стварылі 4 сямейныя лагеры, дзе знаходзіліся каля 4 тыс. чалавек, якія ратаваліся ад карнікаў. 22—25 лютага 1944 года полк у складзе Быхаўскай ВАГ удзельнічаў у баях с праціўнікам, які адступаў у паласе Гамарня — Чыгірынка.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Партызанскі полк 810-ы // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 479. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.