Тралейбусная стрэлка

Тралейбусная стрэлка — механізм, які накіроўвае штангі тралейбуса ў месцах разгалінавання кантактнай сеткі.

1) секцыйны ізалятар; 2) пліта; 3) кантактны провад; 4) рухомыя перья; 5) анкерны трос; Х - кірунак руху пры уключаным рухавіку; В - кірунак пры руху выбегам

Асаблівасць штангавых токапрымачоў складаецца ў тым, што башмак токапрымача накіроўваецца кантактным провадам. Каб тралейбус паехаў у патрэбным кірунку, неабходна ў гэты жа бок накіраваць абедзве штангі.

Канструкцыя правіць

Стрэлка складаецца з двух палоў, устаноўленых на правадах тралейбуснай кантактнай сеткі. Гэтыя, ізаляваныя адзін ад аднаго, паловы маюць па электрамагніту, якія пры спрацоўванні адхіляюць свае стрэлачныя пер'я. Для кіравання электрамагнітамі існуюць розныя схемы.

Канструкцыя тыпавой стрэлкі уключае ў сябе:

Віды правіць

У тралейбусных сістэмах краін былога СССР ўжываецца кіраванне па току. Калі тралейбусу неабходна прайсці направа, то тралейбус праходзіць стрэлку з выключаным сілавым ланцугом. Пры гэтым праз шпулькі стрэлкі цячэ невялікі ток, пер'я стрэлкі застаюцца ў зыходным становішчы. Пры левым павароце тралейбус праходзіць стрэлку з уключананым сілавым ланцугом. У выніку гэтага ствараецца электрычны ланцуг: кантактны провад (станоўчы) - левая шпулька стрэлкі - левая штанга - актыўны супраціў - правая штанга - правая шпулька стрэлкі - кантактны провад (адмоўны). Пры гэтым спрацоўваюць абедзве электрамагнітныя шпулькі і пераводзяць перья стрэлкі для левага напрамкі руху. У такім становішчы яны ўтрымліваюцца да таго часу, пакуль башмакі абедзвюх штангаў ня пройдуць стрэлку. Пасля праходу башмакоў ланцуг разрываецца і шпулькі абясточваецца, а пер'я стрэлкі пад дзеяннем спружын вяртаюцца ў становішча для руху ў правым кірунку. Таксама існуюць стрэлкі, дзе для павароту ў той ці іншы бок неабходна дзейнічаць наадварот, то бок налева — з растуленым ланцугом, а направа — з замкнёным. Такія стрэлкі сустракаюцца ў Кіеве, Роўна, Саратаве і Уфе.

Падобную канструкцыю мае селектрычная стрэлка (англ.: Selectric switch), дзе кантакты робяцца скошанымі (звычайна на 45°). Пры гэтым у прамым напрамку тралейбус праходзіць без пераключэння стрэлкі, а для пераключэння робіць круты паварот, (направа — ў краінах з правабаковым рухам). Скос забяспечвае замыканне кантактаў і пераключэнне стрэлкі.

Таксама ўжываецца індукцыйныя і радыёкіраванне пер'ямі стрэлкі. У такім выпадку ў кіроўцы няма неабходнасці апераваць праходжаннем току праз сілавы ланцуг машыны, што павышае хуткасць праходжання стрэлкі. Прымяненне дыстанцыйнага кіравання таксама дазваляе пазбегнуць «падразання» наперадзе ідучага тралейбуса наступнай за ім машынай — кіруючая логіка забараняе пераключэнне пёраў да праходжання башмакамі штангаў ўсіх элементаў стрэлкі. Нярэдка стрэлкі з дыстанцыйным бескантактавым прывадам забяспечваюцца святлафорам для ўказання палажэння пер'еў. Гэты святлафор таксама можа мець забараняльны сігнал для папярэджання «падразання». Радыёкіраванне ажыццяўляецца кадаваным сігналам, пераключэнне адбываецца пры атрыманні дакладнага радыёкода.

Галерэя правіць

Літаратура правіць

  • ГОСТ 28041-89 Перасячэнні, ізалятары секцыйныя, стрэлкі кантактных сетак трамвая і тралейбуса. Агульныя тэхнічныя патрабаванні