Трансфлайскія мовы
Трансфлайскія мовы — невялікая сям’я папуаскіх моў, на якіх гавораць у наваколлях ракі Флай, на паўднёвым захадзе Папуа — Новай Гвінеі. Класіфікацыя прапанавана Цімаці Ашэрам[1].
Трансфлайскія мовы | |
---|---|
Таксон | моўная сям’я |
Статус | прапанаваная |
Арэал | Папуа — Новая Гвінея, Астравы Торэсавага праліва (Аўстралія) |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Папуаскія мовы |
Трансфлайскія мовы | |
Склад | |
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-5 | — |
Моўны склад
правіць- Трансфлайскія мовы
- Ваянская мова (або табо)
- Пахатурыйскія мовы
- Усходнетрансфлайскія мовы (або арыёмскія)
Асаблівасці
правіцьУ пахатурыйскіх і арыёмскіх мовах прысутнічае адрозненне паміж інклюзіўным і эксклюзіўным займеннікам першай асобы, таксама назіранае ў суседняй заходнеторэсавай мове пама-нюнгскай сям’і. Сярод іншых моўных груп поўдня Новай Гвінеі такой з’явы не назіраецца[2].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ East Trans Fly(недаступная спасылка). newguineaworld. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2023. Праверана 14 мая 2024.
- ↑ Evans, Nicholas (2018). "The languages of Southern New Guinea". In Palmer, Bill (рэд.). The Languages and Linguistics of the New Guinea Area: A Comprehensive Guide. The World of Linguistics. Vol. 4. Berlin: De Gruyter Mouton. pp. 641–774. ISBN 978-3-11-028642-7.