Трапятушка
рака ў Беларусі
Трапяту́шка — рака ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Клява (басейн Нёмана). Даўжыня 7 км[1]. Пачынаецца на паўднёвы ўсход ад вёскі Пяцкуны, упадае ў Кляву на поўнач ад вёскі Дзюраны. Рэчышча на працягу 5,9 км (ад вытоку да вёскі Сурвілішкі) каналізаванае. Каля вёскі Сурвілішкі створана сажалка (плошча 0,2 км²).
Трапятушка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 7 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 54°13′18,60″ пн. ш. 25°47′56″ у. д.HGЯO |
Вусце | |
• Каардынаты | 54°10′19,30″ пн. ш. 25°49′59,40″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Іўеўскі раён |
— выток, — вусце |
Зноскі
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.