Трафалаксіс

Трафалаксіс — абмен ежай і вылучэннямі залоз, назіраецца паміж асобінамі грамадскіх жывёл (у пчол, мурашак, тэрмітаў). Трафалаксіс іграе вялікую ролю ў перадачы інфармацыі ад адной асобіны да другой, у кансалідацыі розных сувязяў унутры папуляцыі. Тэрмін прапанаваў Уільям Уілер у 1918-м годзе.

Трафалаксіс паміж мурашамі віду Oecophylla longinoda. Таіланд.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).