Трафім Батвінка
Трафім Батвінка (руск.: Трофим Осипович Ботвинко; 1782 — пасля 1814) — расійскі дзяржаўны дзеяч.
Трафім Батвінка | |
---|---|
![]() Старыконь[d] | |
Нараджэнне |
1782 |
Смерць | не раней за 1814 |
Род | род Батвінкаў[d] |
Чын | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў ён з Магілёўшчыны[1]. Паходзіў са шляхецкага роду Бутвілоўскіх-Батвінкаў герба «Старыконь», які спрадвеку пражываў у Вількамірскім павеце, а пасля перабраўся на Магілёўшчыну. Нарадзіўся ў сям’і Юзафа (Язэпа), відаць, млынара. Меў старэйшага брата Гераніма[2].
На дзяржаўнай службе з 31 снежня 1806 года[3]. Сваю службовую кар’еру Батвінка распачаў у Магілёўскім земскім судзе[1]. Чэрыкаўскі земскі спраўнік. У 1812 г. спрыяў пераправе 2-й Заходняй арміі цераз р. Сож . У жніўні 1812 г. быў накіраваны ў Магілёўскую губерню, занятую праціўнікам для збору звестак пра становішча ў тыле Вялікай арміі[4].
Атрымаў за шматгадовую службу чын тытулярнага саветніка, а таксама пасаду в. а. асэсара ў Магілёўскай казённай палаце[2]. Саветнік Гродзенскага губернскага праўлення[1]. 22 мая 1846 года атрымаў чын сапраўднага стацкага саветніка. Адміністратар Княства Ловіцкага. Меў дараванне 2700 рублёў і казённую кватэру.
УзнагародыПравіць
- Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені (1822);
- Ордэн Святой Ганны 2-й ступені (30 студзеня 1825);
- Брыльянтавы знак ордэна Святой Ганны (1827);
- Ордэн Святога Уладзіміра 3-й ступені (1840).
Зноскі
- ↑ а б в Сяргей Токць. Горад і яго жыхары ў ХІХ-ХХ стст. Царскае чыноўніцтва Горадні: структура, сацыяльнае паходжанне і асаблівасці штодзённага жыцця
- ↑ а б Polski slownik biograficzny (Том 2), Polska Akademia Umiejętności, ISBN 8386301015
- ↑ Список гражданским чинам первых четырех классов
- ↑ В. Безотосный. Разведка и планы сторон в 1812 году. 2005