Трыхаманада вагінальная

Трыхаманада вагінальная[1] (Trichomonas vaginalis) — аднаклетачны мікраарганізм роду трыхаманады (Trichomonas). Мае ў даўжыню 13-18 мкм (да 30-40 мкм). Дзякуючы рухам жгуцікаў і хвалепадобнай (ундуліруючай) мембраны трыхаманады могуць актыўна перамяшчацца, утвараць псеўдаподыі і пранікаць у міжклеткавыя прасторы.

Трыхаманада вагінальная

Trichomonas vaginalis пад мікраскопам
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trichomonas vaginalis Donné, 1836


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5722
EOL  52788448

Урагенітальныя трыхаманады жывуць толькі ў мочапалавых органах. У іншых органах (кішачніку, страўніку і інш.) і па-за чалавечага арганізма яны хутка гінуць, бо не ўтвараюць ахоўных прыстасаванняў і малаўстойлівыя да неспрыяльных фактараў знешняга асяроддзя. Асабліва пагібельна дзейнічаюць на іх высушванне, награванне звыш 45 °C, прамыя сонечныя прамяні, змены асматычнага ціску, хутка высыхаюць на паветры. Таму выявіць урагенітальныя трыхаманады ў знешнім асяроддзі не ўдаецца.

Трыхаманада жыве на слізістых абалонках (у гэтых выпадках яна не называецца «урагенітальнай»). Прысутнасць трыхамонады ў арганізме чалавека з'яўляецца гістарычным фактам «сімбіёзу» мікраарганізмаў з вышэйшымі формамі жыцця.

Выклікае трыхаманоз. Заражэнне адбываецца пераважна полавым шляхам.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. С. 110.