Трыхаманадыды

(Пасля перасылкі з Trichomonadida)

Трыхаманадыды[1] (Trichomonadida) — шматлікі па сваім складзе атрад прасцейшых, які ўключае каменсалаў і эндапаразітычных жгуціканосцаў стрававальнай сістэмы і іншых унутраных оранаў жывёл і чалавека.

Трыхаманадыды
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trichomonadida Brugerolle & Lee 2000


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43837
NCBI  37104
EOL  5004

Аднаклетачныя прасцейшыя, адаптаваныя да анаэробных умоў існавання, валодаюць складанай будовай клеткі. Маюць 4—6 гладкіх жгуцікаў, адзін з іх накіраваны назад і ўтварае мембрану.

Размнажаюцца бясполым шляхам. Дзяленне ядра адбываецца па тыпу закрытага плеўрамітоза.

Найбольш поўна жыццёвы цыкл вывучаны ў патагеннай для чалавека трыхаманады вагінальнай (Trichomonas vaginalis).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).

Літаратура правіць

  • Протисты: Руководство по зоологии / под ред. академика РАН А. Ф. Алимова. — СПб.: Наука, 2000. — Т. 1. — 679 с. ISBN 5-02-025864-4