Тубіфера ржавая (Tubifera ferruginosa) — від міксаміцэтаў з сямейства рэтыкулярыевыя (Reticulariaceae).

Тубіфера ржавая

Маладое споранашэнне
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tubifera ferruginosa (Batsch) J. F. Gmelin, 1792

Сінонімы
  • Stemonitis ferruginosa Batsch
  • Lycoperdon ferruginosum (Batsch) Timm

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181344
NCBI  435428
EOL  50000203
MB  149364

Апісанне

правіць

Плазмодый бескаляровы, але пры паспяванні становіцца спачатку малочна-белым, затым — ружовым. Спарафоры прадстаўляюць сабой псеўдаэталіі, утвораныя шчыльна прылеглымі адзін да аднаго востраканцовымі спарангіямі цыліндрычнай формы, звычайна некалькі вуглаватымі ад ўзаемнага сціску. Псеўдаэталіі могуць дасягаць да 15 см у дыяметры, але звычайна іх памеры ляжаць у межах 0,5—1,8 см. Спарангіі дасягаюць да 0,4 мм у дыяметры і да 5 мм у вышыню. Споранашэнні іржава-карычневыя або жаўтлява-карычневыя, часта з вясёлкавым адлівам. Перыдый плёнкавы, з вясёлкавым адлівам, у праходзячым святле светла-карычневы, без гранулярных уключэнняў. Ён рэпаецца апікальна, і як правіла асновы спарангіяў пасля гэтага застаюцца шчыльна прыціснутымі адзін да аднаго, нагадваючы пчаліныя соты. Гіпаталус звычайна слаба прыкметны, але часам чорны і губчаты, у таўшчыню не перавышае 0,1 мм. Ножка, калонка, капіліцый і псеўдакапіліцый адсутнічаюць. Споры ў масе іржава-карычневыя, у праходзячым святле светла-карычневыя, шарападобныя, з раўнамерна патоўшчанай абалонкай. Дыяметр спор 6-8 мкм. Дзве траціны паверхні арнаментаваны дробнай сетачкай, а астатняя частка пакрыта дробнымі бародаўкамі або гладкая[1].

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Сустракаецца ва ўмераных зонах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі ў лясах розных тыпаў, на моцна згнілай драўніне[2].

Падвіды

правіць

Вылучаюць 2 падвіды[2]:

  • Tubifera ferruginosa subsp. ferruginosa Leontyev, Schnittler & S. L. Stephenson — верхавіны спарангіяў ад паўсферычных да тупа канічных. Маладыя споранашэнні ад бледна-памяранцава-ружовых да пунсовых.
  • Tubifera ferruginosa subsp.acutissima Leontyev, Schnittler & S. L. Stephenson — верхавіны спарангіяў завострана канічныя з шылападобнымі кончыкамі. Маладыя споранашэнні густа ружовыя.

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. Гмошинский В. И., Дунаев Е. А., Киреева Н. И. Определитель миксомицетов Московского региона. — М: АРХЭ, 2021. — С. 311. — 342—343 с. — ISBN 978-5-94193-089-0.
  2. а б Leontyev D. V., Schnittler M., Stephenson S. F. A critical revision of the Tubifera ferruginosa complex(англ.) // Mycologia. — 2015. — Vol. 107. — P. 959–985. — DOI:10.3852/14-271