Ліцэяльныя

(Пасля перасылкі з Liceida)

Ліцэяльныя (Liceida ці Liceales) — парадак слізевікоў. Вядомы 5 сямействаў, больш за 100 відаў.

Ліцэяльныя

Лікагала драўнінная (Lycogala epidendrum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Liceida


Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  13776
NCBI  211104
EOL  5748
MB  90435

Апісанне правіць

Вегетатыўныя целы (плазмодыі) накшталт бясколерных або афарбаваных слізістых мас. Спарангіі шарападобныя ці ў выглядзе плазмадыякарпіяў, сядзячыя, скучаныя ў абалонцы (перыдыі), без сапраўднага капіцэлію (утвараецца псеўдакапіцэлій з рэшткаў сценак спарангіяў). Перыдый адна- або двухслаёвы, храсткаваты. Споры бясколерныя ці светлаафарбаваныя (ружаватыя, шараватыя, вохрыстыя, бураватыя), сеткавыя або шчаціністыя.

Арэал правіць

Пашыраны ва ўмераных паясах зямнога шара. Сапратрофы на пнях і гнілой драўніне.

Літаратура правіць

  • Ліцэяльныя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 3. — Мінск: БелЭн ім. П. Броўкі, 1984. — С. 201.