Тураўскі крыж (Пагост)

Тураўскі, або Святы крыж, таксама Чэсны крыж[1] — найбольш вядомы тураўскі крыж, які першапачаткова стаяў на могілках на беразе Прыпяці каля в. Пагост Жыткавіцкага раёна. У 1979 годзе яго перавезлі ў Гомельскі абласны краязнаўчы музей[2]. Пазней па просьбе жыхароў ён вернуты назад. Цяпер захоўваецца ў невялікай Свята-Крыжаўзвіжанскай царкве пры мясцовых могілках[3].

Вышыня крыжа складае 2 м, шырыня 0,7 м[4][2][5]. Абвешаны фартушкамі, стужкамі, палотнамі, аздоблены кветкамі. Каля яго заўсёды знаходзіцца маленькі ножык, ім мясцовыя вернікі сашкрабаюць з крыжа парушынкі і ўжываюць як лекі[1].

Зноскі

  1. а б Дучыц Людміла, Клімковіч Ірына // Маладосць № 5 за 2009 год.
  2. а б Дучыц Людміла. Каменныя крыжы // З глыбі вякоў. Наш край 2. Мн., 1997. C. 31-46.
  3. Тайна туровских крестов. Правда Гомель
  4. Ненадавец А. Каменныя крыжы // Голас Радзімы. 1989. 13 ліп.
  5. Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. давед. / Рэдкал.: Пашкоў Г.П. (гал.рэд.) і інш.; Маст. Глекаў А.А. — Мн.: БелЭн, 2001. — 365 с. — ISBN 985-11-0220-2.