Туркаўка звычайная

Туркаўка звычайная, Турчык[1] (Streptopelia turtur) — птушка сямейства галубіных.

Туркаўка звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Streptopelia turtur Linnaeus, 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177149
NCBI  177155
EOL  914622
FW  369526

Апісанне правіць

Даўжыня цела 26-32 см, размах крылаў 47-54 см. Стройная, верх карычнева-рыжаваты з чорнымi плямкамi, на баках шыi плямы з чорна-белых палосак, хвост чорна-белы, у палёце моцна закруглены. У маладых плямы на шыi адсутнічаюць, галава i шыя карычневыя. Голас: рытмiчнае, працяглае, мадуляванае «турр-урр-уррр-уррр».

Пашырэнне правіць

Арэал: Еўропа (акрамя поўначы), Малая Азія, цэнтральная частка Азіі да паўночнага і цэнтральнага Кітая, Паўночная і Цэнтральная Афрыка. На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від. Месца зімовак — трапічная Афрыка.

Насяляе ўскрайкі лясоў (перш за ўсё — лісцевых), меншыя дрэвастоі з густым падростам і падлескам, прырэчныя лясы. Аддае перавагу сухім сонечным адкрытым тэрыторыям з доступам да вады. Можа засяляць сады, пранікае ў сельскагаспадарчыя пабудовы, паселішчыі гарады. Падвід S. t. arenicola ў Азіі далінамі рэк даходзіць да 2000 м над у.м. Астатнія падвіды — тыпова нізінныя (у Еўропе дасягае максiмальна да 500 м).

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздо ладзіць у развілцы галін каля ствала; часам у падросце або кустах (напр., цярноўнiку). Гэта ажурны слой з пругкіх галінак. Можа быць з рэдкай высцілкай з карэньчыкаў, траў і лістоў.

Яйкі 2 (часам 1), з аднолькавымі канцамі, белыя з выразным бляскам. Памеры: 30 х 23 мм.

Падвіды правіць

  • S. t. turtur — Канарскія і Азорскія а-вы, Еўропа, М. Азія да Казахстана;
  • S. t. arenicola — Балеарскія а-вы, паўн. Афрыка, паўд.-зах. Азія (да ўсх. часткі Казахстана і Персідскага залівана Пд);
  • S. t. hoggara — Афрыка (Пн Сахары);
  • S. t. isabellina — усх. Лівія, паўн. Егіпет.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. у крыніцы пад назвай Turtur auritus

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.