Турнефэ (англ.: Turneffe) — атол на захадзе Карыбскага мора каля ўзбярэжжа Беліза. Агульная плошча — 1317 км². Плошча сушы — 116 км².

Турнефэ
англ. Turneffe
Маяк
Маяк
Характарыстыкі
Плошча116 км²
Размяшчэнне
17°26′37,10″ пн. ш. 87°52′31,30″ з. д.HGЯO
АкваторыяКарыбскае мора
Краіна
Турнефэ (Вест-Індыя)
Турнефэ
Турнефэ
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Атол Турнефэ месціцца за 31 км на ўсход ад горада Беліз. Цягнецца з поўначы на поўдзень на 54,4 км, з захаду на ўсход — на 17,8 км. Дзякуючы сваім памерам лічыцца найбуйнейшым сапраўдным атолам у заходнім паўшар'і. Значную частку паверхні ўтварае лагуна, якую атачае каралавы рыф. Суша склалаецца са 150 невялікіх нізкіх астравоў кі. Найвышэйшы пункт — 1,5 м.

Клімат трапічны марскі. У маі сярэдняя дзённая тэмпература вагаецца ад 24°C да 30°C, у снежні — ад 21°C да 26°C. Найбольш вільготны месяц — ліпень, калі колькасць ападкаў дасягае 150 мм. Найбольш засушлівы — красавік з колькасцю ападкаў 20 мм. Турнефэ знаходзіцца ў зоне дзеяння частых ураганаў.

Прырода правіць

Атол Турнефэ адрозніваецца значнай біяразнастайнасцю. Суша пакрыта манграмі і хмызнякамі. Лагуна — месца, багатае водарасцямі. Лагуна і каралавы рыф прыцягваюць болей за 500 відаў рыб, шматлікіх членістаногіх і малюскаў. Атол насяляюць кайманы, дэльфіны, марскія чарапахі і марскія птушкі.

Эканоміка правіць

На атоле Турнефэ дазволены турыстычная дзейнасць, якая вядзецца з 1985 г., і некамерцыйнае рыбалоўства.

Ахова правіць

22 лістапада 2012 г. Турнефэ быў абвешчаны марскім запаведнікам.

Спасылкі правіць