Турынскі царскі папірус
Турынскі царскі папірус, або Турынскі спіс цароў — старажытнаегіпецкі спіс цароў, створаны, імаверна, у часы фараона Рамсеса II. Турынскі папірус напісан іератыкаю і змяшчае імёны егіпецкіх цароў (фараонаў) разам з гадамі іх праўлення. Кавалкі папіруса ўяўляюць сабой найбольш поўны пералік егіпецкіх фараонаў і складаюць аснову для большасці храналогій з часоў валадарання Рамсеса II. Папірус захоўваецца ў Егіпецкім музеі ў Турыне.
Паходжанне
правіцьЦарскі папірус узыходзіць к часам Рамсеса II. Ён быў напісаны іератычным пісьмом на адваротным баку непатрэбнай падатковай ведамасці (пераліку падаткаў).[1]
Адкрыццё і рэканструкцыя
правіцьПапірус быў знойдзен у 1820 годзе ў Луксоры, у Еўропу яго прывёз Бернардзіна Дравецці. У 1824 годзе папірус быў набыты Егіпецкім музеем у Турыне. Калі распакавалі скрыню, у якой яго прывезлі ў Італію, выявілася, што ён распаўся на маленькія шматочкі. Рэстаўрацыя здавалася зусім безнадзейнай.[2]
Жан-Франсуа Шампальён, які распакоўваў скрыню, заўважыў, што на некаторых з кавалкаў былі царскія імёны, адзінае, што ён мог разабраць на той час. На аснове большых кавалкаў ён падрыхтаваў рысунак.
Неўзабаве пасля ад'езду Шампальёна з Турына музей наведаў саксонскі даследчык старажытнасцей Густаў Зэйфарт. Ён нанава перагледзеў скрыню і змог знайсці ўсе вядомыя сёння фрагменты, некаторыя з якіх былі памерам усяго 1 на 1 см. Зэйфарт ажыццявіў канчатковую рэканструкцыю папіруса, вынік якой і сёння можна бачыць у музеі. Пры зборцы адзінай падказкай для Зэйфарта былі валокны папіруса, бо ён яшчэ не ўмеў расшыфроўваць іератычныя знакі.
Нягледзячы на спробы рэканструкцыі, прыкладна палова плошчы папіруса застаецца страчанай. Папірус у цяперашнім стане мае памеры 1,7 м у даўжыню і 0,41 м у шырыню і складаецца з больш чым 160 фрагментаў.
Структура і змест
правіцьЦарскі папірус падзяляецца на некалькі слупкоў, у якіх пералічваюцца імёны і годы праўлення старажытнаегіпецкіх цароў.
Першы слупок
правіцьУ першым слупку пералічваюцца цары з дынастыі багоў, якія паводле паданняў правілі Егіптам, і на чале якіх стаяў бог Птах. Аднак першая частка слупка і, тым самым, пачатак тэксту амаль поўнасцю адсутнічае.
Другі слупок
правіцьУ другом слупку ўзгадваюцца каля 30 цінісскіх уладароў (правіцеляў нома са сталіцай у Цінісе/Абідасе), пасля 10 мемфісскіх уладароў (правіцеляў нома "Белыя сцены" са сталіцай у Меннеферы).
Трэці і наступныя слупкі
правіцьТолькі ў трэцяй частцы пачынаецца ўласна спіс егіпецкіх цароў. Пры гэтым для правіцеляў таксама ўзгадваюцца іх выдатныя здзяйсненні і значныя падзеі, якія адбыліся ў часы іх валадарання. Акрамя таго, прыводзіцца працягласць праўлення, а таксама ўзрост валадара на момант яго адыходу ад улады або смерці.
- слупок 3: 1-25 (ад Неферкасокара да Унаса)
- слупок 4: моцна пашкоджаны, большасць правіцеляў Першага пераходнага перыяду
- слупок 5: моцна пашкоджаны, 12-17 (11 дынастыя), 20-25 (12 дынастыя)
- слупок 6: 1-2 (канец 12 дынастыі), 5-27 (13 дынастыя)
- слупок 7: 1-23 (канец 13 дынастыі)
- слупок 8: 1-27 (14 дынастыя)
- слупок 9: 1-30 (14 дынастыя)
- слупок 10: 1-30 (14 і 15 дынастыя)
- слупок 11: 1-? (16 і 17 дынастыя)
Супастаўленне з іншымі спісамі
правіцьПры параўнанні з іншымі спісамі цароў відаць вялікае падабенства з грэчаскім спісам Манефона з Себенніта. Іерагліфічныя Сакарскі, Абідаскі і Карнакскі змяшчаюць значна карацейшыя паслядоўнасці цароў.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Больш падрабязны выклад гісторыі папіруса можна знайсці ў кнізе Eduard Meyer: Aegyptische Chronologie (= Philosophische und historische Abhandlungen der Königlichen Akademie der Wissenschaften. 1904, 1, ZDB-ID 955708-8). Verlag der Königlichen Akademie der Wissenschaften, Berlin 1904.
- ↑ Beckerath: Chronologie. 1997, S. 19.
Літаратура
правіць- Jürgen von Beckerath: Chronologie des pharaonischen Ägypten. Die Zeitbestimmung der ägyptischen Geschichte von der Vorzeit bis 332 v. Chr. (= Münchner ägyptologische Studien. (MÄS) Bd. 46). von Zabern, Mainz 1997, ISBN 3-8053-2310-7, S. 19–23.
- Alan H. Gardiner: The Royal Canon of Turin. University Press, Oxford 1959 (Nachdruck. Griffith Institute, Warminster 1987, ISBN 0-900416-48-3).
- Wolfgang Helck, Eberhard Otto: Kleines Lexikon der Ägyptologie. 4. überarbeitete Auflage. Harrassowitz, Wiesbaden 1999, ISBN 3-447-04027-0, S. 319.
Спасылкі
правіцьТурынскі спіс цароў на Вікісховішчы |