Тыгран Вартанавіч Петрасян

Тыгран Вартанавіч Петрасян (арм.: Տիգրան Վարդանի Պետրոսյան, 17 чэрвеня 1929, Тбілісі — 13 жніўня 1984, Масква) — савецкі шахматыст, шахматны тэарэтык і журналіст.

Тыгран Вартанавіч Петрасян
Краіны:
Дата нараджэння: 17 чэрвеня 1929(1929-06-17)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 13 жніўня 1984(1984-08-13)[3] (55 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Званне: майстар спорту СССР па шахматах[d], міжнародны майстар[d] і гросмайстар[d]
Актуальны рэйтынг: 2 580 (ліпень 1983)[4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 17 чэрвеня 1929 года ў Тбілісі. Рана страціў бацькоў, выхоўваўся старэйшай сястрой Вартуш. Падзарабляў дворнікам.

Пазнаёміўся з шахматамі ў пачатку 1940-х гадоў у тбіліскім Палацы піянераў.

9-ы чэмпіён свету па шахматах з 1963 па 1969, міжнародны гросмайстар (1952), заслужаны майстар спорту СССР (1960), кандыдат філасофскіх навук, чатырохразовы чэмпіён СССР (1959, 1961, 1969, 1975), трохразовы чэмпіён Масквы (1951, 1956 (з Ул. Сімагіным), 1968 (з Д. Бранштэйнам).

Рэдактар ​​штомесячніка «Шахматная Масква» (1963—1966), галоўны рэдактар ​​штотыднёвіка «64» (1968—1977). Не раз прыязджаў у Беларусь, удзельнічаў у адкрыцці шахматнага клуба ў Пінску (1983).

Памёр 13 жніўня 1983 года ў Маскве.

Узнагароды правіць

  • заслужаны майстар спорту СССР (1960).

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Петросян Тигран Вартанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Tigran Petrosjan // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Tigran Vartanovič Petrosian // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. Bartelski W. List of players on FIDE lists 1967-2001 — 2019.