Тырэ́ны (стар.-грэч.: Τυρρηνοί), тырсе́ны (стар.-грэч.: Τυρσανοί) — зборная назва народаў Міжземнамор'я (вакол Балканскага паўвострава і ў Італіі), дадзеная ім старажытнымі грэкамі.

Герадот лічыў тырэнаў выхадцамі з Лідыі, якія пасля 18 гадоў голаду перасяліліся ў Італію пад правадырствам валадарскага сына Тырсена[1]. Геланік атаесамляў тырэнаў з пеласгамі. Ужо ў эпоху элінізму тырэнамі называлі этрускаў, а вобласць, населеную імі, — Тырэніяй, хаця ў папярэднія часы да тырэнаў таксама адносілі і залежныя ад іх італійскія народы. Страбон пісаў наступнае: "Рымляне клічуць тырэнаў этрускамі або тускамі. Грэкі, як паведамляюць, далі ім такое найменне з-за Тырэна, сына Аціса, які адправіўся сюды разам з пасяленцамі з Лідыі"[2]. Згодна Тацыту, этрускі таксама лічылі сябе сваякамі лідыйцаў[3].

Зноскі

  1. Герадот, I:94
  2. Страбон, кніга 5, II:2
  3. Тацыт, "Аналы" 5, IV:55