Тышка Каленікавіч

кіеўскі баярын
(Пасля перасылкі з Тышка Каленіковіч)

Тышка Каленікавіч, або Цімафей Каленікавіч (каля 1452 — каля 1501) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Тышка Каленіковіч
Тышка Каленіковіч
Тышка Каленіковіч
Нараджэнне каля 1452
Смерць каля 1501
Род Тышкевічы
Бацька Каленік Каленікавіч[d]
Дзеці Васіль Тышкевіч, Леў Тышкевіч, Міхал Тышкевіч[d] і Гаўрыла Тышкевіч[d]

Меў маёнткі ў Кіеўскай зямлі. Ад яго імя ўтварылася прозвішча роду Тышкевічаў.

Біяграфія правіць

Сын Каленіка Каленікавіча. Меў братоў Акушку (намесніка звяголскага, зг. 1488), Гетаўта-Андрэя, Дзебру і невядомую на імя сястру (часам даецца імя Яўфімія, у шлюбе з Раманам Івашкавічам Волкавічам, яе ўнук Іван Гарнастай падтрымліваў родзічаў пры двары, спрыяў узвышэнню Тышкевічаў[1])

Быў у шлюбе з Ганнай невядомага паходжання, магчыма, што жанаты быў прынамсі двойчы.

Адзін з сыноў Тышкі — Васіль Тышкевіч (†1571), ваявода падляшскі, атрымаў у 1569 годзе ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста тытул графа «на Лагойску і Бярдычаве». У Расійскай імперыі графскі тытул быў прызнаны за некаторымі асобамі ўказамі 1861 і 1862 гадах. Найвышэйша зацверджаным у 1902 годзе меркаваннем Дзяржаўнай Рады ўсім асобам, якія зацверджаны ў расійскім дваранстве і паходзяць ад Васіля Тышкевіча, дазволена ад часу далучэння да роду карыстацца ў Расійскай імперыі графскім тытулам.

Зноскі