Тэадор Качынскі
Тэадор Джон Качынскі-малодшы (англ. Theodore John Kaczynski, МФА (англ.) /kəˈzɪnski/; сустракаецца варыянт напісання прозвішча Казінскі, таксама вядомы як Унабомбэр, англ. Unabomber — скарачэнне ад «University and airline bomber»; 22 мая 1942, Чыкага, Ілінойс) — амерыканскі матэматык, сацыяльны крытык, філосаф, тэрарыст і неалуддзіт, вядомы сваёй кампаніяй па рассылцы бомбаў поштай.
Тэадор Качынскі | |
---|---|
Theodore John Kaczynski | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Theodore John Kaczynski[3] |
Род дзейнасці | матэматык, пісьменнік, тэрарыст, філосаф, абаронца навакольнага асяроддзя, serial killer, злачынец, convict |
Дата нараджэння | 22 мая 1942[1][2][3] (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | атэізм[6] |
Бацька | Theodore Richard Kaczynski[d][3] |
Маці | Wanda Dombek[d][3] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Аўтограф |
![]() |
![]() | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Ужо ў раннім узросце вылучаўся сярод іншых дзяцей, бо быў вундэркіндам. Быў залічаны ў Гарвардскі ўніверсітэт у 16 гадоў, атрымаў ступень бакалаўра і пазней атрымаў ступень доктара па матэматыцы ў Мічыганскім універсітэце. Стаў старшым выкладчыкам у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі ў 25 гадоў, але праз два гады звольніўся.
У 1970/1971 годзе пераехаў у Лінкальн, штат Мантана, дзе пасяліўся ў хаціне без электрычнасці і вадаправода. Там ён пачаў асвойваць навыкі выжывання, каб стаць самадастатковым. Убачыўшы, што каля яго дома пачалі будаўніцтва дарогі, ён вырашыўся на масавае рассыланне бомбаў. З 1978 па 1995 год Качынскі адправіў па пошце 16 пасылак з бомбамі, мэтай якіх былі ўніверсітэты і авіялініі. У выніку выбухаў гэтых бомбаў загінулі 3 чалавекі і 23 былі паранена. 24 красавіка 1995 года Качынскі адправіў у газету «Нью-Ёрк Таймс» ліст, у якім паабяцаў у далейшым «устрымацца ад тэрарызму», калі «Нью-Ёрк Таймс» ці «Вашынгтон Пост» апублікуе яго маніфест. У сваёй працы «Індустрыяльнае грамадства і яго будучыня» (таксама званай «Маніфест Унабомбера») ён тлумачыў, што яго бомбы былі крайняй мерай, але ўсё ж неабходнай для таго, каб прыцягнуць увагу да працэсу памяншэння чалавечай свабоды ў грамадстве з-за сучасных тэхналогій, якія патрабуюць буйнамаштабнай арганізацыі. Качынскі быў адной з самых дарагіх мэт ФБР. Да таго, як яго асоба была ўстаноўлена, ФБР выкарыстоўвала для яго мянушку Унабам (англ.: Unabom (University and airline bomber) — «бамбіст універсітэтаў і авіяліній»). Пазней дзякуючы прэсе гэтая мянушка ператварылася ў слова Унабомбер (англ.: Unabomber). Бюро спрыяла публікацыі «Маніфеста» Качынскага, у выніку чаго яго брат апазнаў яго стыль ліста (па іншых звестках, ён знайшоў дома запіскі, якія па стылі нагадвалі «Маніфест») і праінфармаваў ФБР (звярнуўшыся прама ў Вашынгтон) аб асобе злачынца. Качынскі быў арыштаваны ў 1996 годзе. У 1998 годзе ён прызнаў сябе вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачання і быў прыгавораны да васьмі пажыццёвых тэрмінаў пазбаўлення волі без магчымасці ўмоўна-датэрміновага вызвалення.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #120548127 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Theodore John Kaczynski // Babelio — 2007.
- ↑ а б в г д е PRISONER OF RAGE -- A special report.;From a Child of Promise to the Unabom Suspect — The New York Times, 1996. Праверана 24 лютага 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #120548127 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ https://www.britannica.com/biography/Ted-Kaczynski
- ↑ https://www.documentcloud.org/documents/2696450-Kaczynski-I-Dont-Believe-in-God
- ↑ https://elpais.com/elpais/2018/01/17/ciencia/1516203713_482238.html