Тэгенарыя дэрамі
Тэгена́рыя дэрамі[1], тэгерамія хатняя (Tegenaria domestica) — від павукоў роду Тэгенарыя (Tegenaria) сямейства Лейкавыя павукі (Agelenidae), блізкі родзіч Tegenaria agrestis.
Тэгенарыя дэрамі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьСамка дасягае памеру 7—12 мм, самец ад 6 да 9 мм. Галавагрудзі чырванавата-жоўтыя. Брушка светла-шэрае з падоўжнымі радамі карычняватых плямак і палосак.
Распаўсюджанне
правіцьВід распаўсюджаны па ўсім свеце.
Ёсць меркаванне, што гэты від быў завезены ў Амерыку брытанскімі каланістамі[2].
Асаблівасці біялогіі
правіцьЧаста селіцца ў жытле чалавека. Будуе лейкападобныя сеткі. У іх звужэннях чакае здабычу[1]. Яд дамавога павука вывучаны недастаткова. Ёсць сведчанні, што ўкус тэгенарыі, калі яна здольная пракусіць скуру, не выклікае адчувальных наступстваў[3][4].
Крыніцы
правіць- ↑ а б ЭПБ 1986.
- ↑ Barn Funnel Weaver Spider — Arachnides Reference Library — redOrbit(недаступная спасылка)
- ↑ Мои домовые пауки / Пауки в саду / Главная / Imago Garden . Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2013. Праверана 25 студзеня 2013.
- ↑ sverlovshik - Некоторые пауки России . Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2013. Праверана 13 сакавіка 2016.
Літаратура
правіць- Тэгена́рыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 132. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- «Barn Funnel Weawer spider».(недаступная спасылка) Pennstate Departament of Entomology. Retrived on 2009-03-14 (англ.)
- BugGuide «Bug Guide:Tegenaria domestica» (англ.)
- cru.cahe.wsu.edu Архівавана 29 красавіка 2017.