Аранеаморфныя павукі (Araneomorphae) — інфраатрад павукоў (Araneae). Ва ўмераных шыротах людзі часцей за ўсё сутыкаюцца з павукамі з гэтай групы. Працягласць жыцця большасці прадстаўнікоў — каля года.
Хеліцэры большасці прадстаўнікоў інфраатраду валодаюць лабідагнатнай будовай: іх другія членікі складваюцца ў медыяльным кірунку — насустрач адзін аднаму. У параўнанні з артагнатнымі хеліцэрамі павукоў інфраатраду Mygalomorphae, лабідагнатныя хеліцэры дазваляюць атакаваць больш буйную здабычу, з чым звязваюць вялікую колькасць карлікавых формаў у гэтай групе. Прадстаўнікі адной з груп інфраатраду — сямейства Hypochilidae — захоўваюць прымітыўную артагнатную будову хеліцэр і сляды раздзялення брушка на сегменты.
Інфраатрад падзяляюць на два таксона:
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Иванов А. В. Пауки, их строение, образ жизни и значение для человека. — Л.: ЛГУ, 1965. — 304 с.
- ↑ У некаторых крыніцах (напрыклад, Вестхайдэ, Рыгер, 2008) назву разглядаюць у якасці сіноніма толькі адной з дзвюх дачыных груп — Neocribellatae.