Тэлеазаўры (Teleosauridae) — выкапнёвыя марскія паўзуны юрскага перыяду.

Тэлеазаўры

Чэрап тэлеазаўра
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Teleosauridae

Сінонімы
Роды
Гл. у тэксце

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  4472971
FW  38340

Апісанне правіць

Па вонкавым відзе падобныя да сучасных гавіялаў, ад якіх адрозніваюцца галоўным чынам прысутнасцю брушнага панцыра і дваякаўвагнутымі пазванкамі, якія ўказваюць на нізкую арганізацыю. Як і ў гавіяла, у тэлеазаўра першым чынам у вочы кідаецца падоўжаная вузкая пыса, усаджаная вострымі зубамі, на самым канцы якой знаходзяцца злучаныя ноздры.

 
Частка тулава з панцырам тэлеазаўра

Тулава тэлеазаўра было пакрыта касцянымі шчыткамі, якія на спінным боку размяшчаліся двума падоўжнымі шэрагамі; тады як на пузе суцэльны панцыр складаўся з некалькіх шэрагаў драбнейшых касцяных пласцінак. Тэлеазаўры мелі слаба развітыя пярэднія канечнасці, што павінна было абцяжарваць іх перасоўванне на сушы і рабіла іх пераважна воднымі жыхарамі, а таксама моцны доўгі хвастом, які дапамагаў пры плаванні.

Дарослыя тэлеазаўры дасягалі 6 м даўжыні (гэта значыць мала адрозніваліся і ў гэтых адносінах ад сучаснага гавіяла).

Асобныя косці і поўныя шкілеты тэлеазаўраў і блізкіх да яго містрыязаўра і пелагазаўра сустракаюцца ў выдатна захаваным стане ў адкладах юрскага перыяду ў Францыі, Германіі і Англіі.

Роды правіць

Род Эпоха Месцы знаходак Заўвага Сінонімы

† Machimosaurus

позняя юра —
ранні мел

Афрыка
Еўропа

† Peipehsuchus

ранняя юра

Азія

Магчыма
не тэлеазаўр

† Pelagosaurus

ранняя юра

Еўропа

Pelagosuchus
(верагодна, абдрукоўка)

† Platysuchus

ранняя юра

Европа

† Steneosaurus

ранняя юра
ранні мел

Афрыка
Еўропа

Aeolodon
Mycterosuchus
Mystriosaurus
Sericodon

† Teleosaurus

сярэдняя юра

Еўропа

Зноскі

  1. Fitzinger LJFJ. 1843. Systema Reptilium. Wien: Braumüller et Seidel, 106 pp.