Тэракт у ваенным аэрапорце Кабула (2023)
1 студзеня 2023 года адбыўся выбух на кантрольна-прапускным пункце каля ваеннага аэдрома ў Кабуле, размешчанага прыкладна ў 200 метрах ад грамадзянскай міжнароднай паветранай гавані сталіцы Афганістана[1].
Тэракт у аэрапорце Кабула | |
---|---|
Месца нападу |
Ваенны аэрапорт Кабула |
Дата |
1 студзеня 2023 каля 8:00 |
Спосаб нападу | выбух тэрарыста-смяротніка |
Загінулыя | 14—20 |
Параненыя | 18—30 |
Арганізатары | Ісламская дзяржава |
Напярэдадні
правіцьПасля перамогі ісламісцкага руху «Талібан» у афганскім канфлікце (жнівень 2021 года), пачасціліся тэрарыстычныя атакі групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД), якая канкуравала з талібамі за ўладу ў краіне[2]. У большасці выпадкаў нападам падвяргаліся ўзброеныя патрулі і прадстаўнікі шыіцкай меншасці[1][3].
Канфлікт выкліканы тым, што баевікі ІД лічаць талібаў здраднікамі артадаксальнасці шарыяту і выступаюць за больш жорсткую інтэрпрэтацыю[4]. Хоць новы ўрад адмаўляўся ў гэта верыць, але яго апаненты зарэкамендавалі сябе як адна з найвялікшых пагроз палітычнай стабільнасці дзяржавы[5].
Тэракт
правіцьПершым аб тэракце паведаміў прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў рэжыму Талібану Нафі Такур. Выбух на аб’екце, праведзены смяротнікам[2], адбыўся каля 8 гадзін раніцы[1] ля першых варот ваеннага аэрадрома[6].
Падчас атакі, паводле слоў Такура, некалькі чалавек загінулі і атрымалі раненні[1][7][8]. На наступны дзень, 2 студзеня, групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за выбух, заявіўшы, што пры тэракце 20 асоб загінулі і 30 атрымалі раненні. Міністэрства ўнутраных спраў краіны абвергла гэтыя лічбы[9].
Al Jazeera са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе талібаў заявіла пра 14 забітых і 18 параненых. Вядома, што ў ліку загінулых былі афіцэры ВПС. Аднак улады афіцыйна ніякіх лічбаў так і не назвалі[10]
Нападнік
правіцьПрадстаўнікі Талібану высветлілі асобу падазраванага. За некалькі тыдняў да гэтага ён у пары з іншым баевіком ІД здзейсніў напад на адну са сталічных гасцініц[2].
Рэакцыя
правіцьТэракт асудзіў Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш[4].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б в г Taliban: Kabul checkpoint bomb blast kills, wounds several . Associated Press (1 студзеня 2023). Праверана 1 студзеня 2023.
- ↑ а б в Estat Islàmic reivindica l’atac contra la zona militar de l’aeroport de Kabul
- ↑ أفغانستان.. "داعش" يعلن مسؤوليته عن التفجير قرب مطار كابل العسكري
- ↑ а б ALMENYS 10 MORTS A CAUSA D'UNA EXPLOSIÓ A L'AEROPORT DE KABUL(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2023. Праверана 5 студзеня 2023.
- ↑ Una explosió sacseja la zona militar de l'aeroport de Kabul
- ↑ В аэропорту Кабула прогремел взрыв: что произошло
- ↑ Several Killed, Wounded In Blast Near Kabul Military Airfield . Barron's (1 студзеня 2023). Праверана 1 студзеня 2023.
- ↑ Yawar, Mohammad Yunus; Peshiman, Gibran (2023-01-01). Fullick, Neil; Kim, Coghill (рэд-ры). "Blast outside Kabul's military airport, multiple casualties, interior ministry says". Reuters. Kabul. Праверана 2023-01-01.
- ↑ Awadallah, Nadine; Yawar, Mohammad Yunus (2023-01-02). Cawthorne, Andrew; MacSwan, Angus (рэд-ры). "Islamic State claims responsibility for Kabul attack". Reuters. Праверана 2023-01-03.
- ↑ Стало известно число погибших в аэропорту Кабула