Тэрэнцінскія гульні

Тэрэнцінскія гульні (ці Тарэнцінскія Ludi Terentini ці Tarentini) таксама Стагоднія, ці эпахальныя гульні (Ludi saeculares, ад лац.: saeculum стагоддзе, эпоха) - у старажытным Рыме здзяйсняліся на Марсавыя полі на так званым Tarentum ці Terentum, над падземным алтаром, які быў прысвечаны Дзіту і Празэрпіне.

Імя «Тарэнт» засведчана большасцю рымскіх пісьменнікаў (Валерый, Засім, Ціт Лівій, Авідзій, Марцыял, Стацый, Цэнзарын, Сервій, Аўзоній), імя Тэрэнт (Terentum) сустаркаецца толькі ў Феста (паводле глосы Паўла Дыякана) і тлумачыцца ў тым сэнсе, што «eo loco ara Ditis patris terra occultaretur». Слова тлумачыцца на глебе спрадвечная лацінскай этымалгіі і гісторыі: так Момзен і Прэлер бачаць ў Тэрэнційскіх гульнях родавы абрад (Sacra gentilica), які падтрымліваўся родам Валерыяў. Магчыма, назва паходзіць ад горада тарэнта і тарэнційскія гульні - абрад грэчаскага свята Гіакінфій,перанесеных з Тарэнта ў Рым. Гэта даказваецца між іншым тым, што, згодна са сведчаннем старажытных, гульні былі заснаваны згодна з указаннем Сівіліных кніг, гэта значыць мелі адносіны да грэчаскага культа. Гістарычна вядомыя першыя Тэрэнцінскія гульні былі адсвяткаваны ў 249 да н.э. пры ўдзеле ўраджэнца Тарэнта Лівія Андраніка, які дзякуючы веданню грэчаскай і лацінскай моў лацінізаваў грэчаскія партыі свята. Потым Тэрэнційскія гульні былі вядомы пад назвай секульярных.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць