Гульні (Старажытны Рым)

Гл. таксама Старажытнарымскія гульні (лац.: ludi) — грамадскія святкаванні ў Старажытным Рыме, у склад якіх уваходзілі атлетычныя спаборніцтвы, гонкі калясніц, кулачны і звярыні баі, сцэнічнае разыгрыванне сражэнняў (у тым ліку марскіх), тэатральныя пастаноўкі і конкурсы музыкантаў-выканаўцаў. Падобна да грэчаскіх агонаў, гульні ў рымлян цесна суадносіліся з рэлігійным культам; нягледзячы на агульны заняпад рэлігійнасці ў эпоху росквіта рымскай дзяржавы, іх колькасць павялічвалася, а абсталяванне рабілася багацейшым.

Гладыятарскія баі адбываліся паводле свайго ўласнага каляндару спаборніцтваў (Munera), але ўключаліся ў праграму гульняў пры імператары Калігуле.

Характэрыстыка правіць

Грамадскія гульні (ludi publici) падзяляліся на:

  • перыядычныя (ludi stati),
  • здзяйсняўшыяся па зароку (ludi votivi),
  • надзвычайныя (ludi extraordinari)

Па свайму роду (складу і месцу выканання), падзяляліся на цыркавыя (circenses), увядзенне якіх прыпісвалаяся яшчэ Ромулу, гладыятарскія (gladiatorii), і тэатральныя (scaenici). Першыя знаходзіліся ў заведванні эдылаў, якія здзяйснялі іх за свае сродкі і стараліся пераўзысці адзін аднаго ў з мэтай заслужыць прыхільнасць таўпы. Яны адкрываліся ўрачыстай працэсіяй, якая абыходзіла цырк, пасля чаго пачыналіся спаборніцтвы, якія складаліся з бега, гонак калясніц, кулачнага боя і сцэнічных сражэнняў, нават марскіх. Гладыятарскія баі праводзіліся ў амфітэатры, тэатральныя ў тэатры.

Важнейшыя з рымскіх грамадскіх гульняў (ludi publici):

  • Рымскія гульні (Ludi Romani), ці Вялікія гульні (Ludi Magni) - старажытнейшыя і галоўныя грамадскія рымскія святкаванні, якія адбываліся штогод (з перарывамі) у верасні пачынаючы з 494 г. да н.э. (згодна са сведчаннем Ціта Лівія) да другой паловы IV ст. н.э. Згодна з Секстам Пампеем Фестам, святкаванні прысвячаліся Юпітэру. «Гістарычнай» падставай было адзначэнне гадавіны перамогі рымлян каля Рэгільскага возера (Дыянісій Галікарнаскі і Цыцэрон). Ужо ў старажытнейшыя часы на іх выдаткоўвалася вялікія сумы (500 мін срэбра штогод). Менавіта падчас Рымскіх гульняў была пастаўлена першая рымская п'еса (Лівія Андраніка на ўзор грэчаскай трагедыі);
  • Апалінарыі (Ludi Appolinares) - заснаваныя падчас 2-й Пунічнай вайны (212 г. да н.э.). адбываліся 5 ліпеня ў Circus maximus;
  • Капіталійскія гульні (Ludi Capitolini) - у гонар Юпітэра, пасля выгнання галаў;
  • Флараліі (Ludi Florales ці Floralia) - вясенняе свята, у пазнейшыя часы адрозніваўся разбэшчанасцю;
  • Мегалезіі (Ludi Megalenses) - у гонар вялікай маці багоў, з нагоды перанясення ў 204 годзе яе сімвала, чорага камня, з фрыгійскага Песінунта ў Рым;
  • Плябейкія гульні (Ludi Plebeii) - заснаваныя ў рэспубліканскі час, адбываліся ў Фламініявым цырке;
  • Стагадовыя (эпахальныя) гульні (Ludi Saeculares) - адбываліся прыблізна раз у сто год. Былі заснаваны консулам Валерыем Паплікалай і адбывааліся кожны раз пасля папярэдняй даведкі ў Сівіліных кнігах, такім чынам адбывалася, што паміж двумя гульнямі было і больш за сто год, напрыклад, 110. Свята працягвалася 3 дні і 3 ночы, прычым дазваляліся свабодныя адносіны паміж паламі, так што Аўгуст (падчас гульняў 17 г. да н.э.) дазволіў моладзі абодвух палоў удзельнічаць у гульнях толькі пад наглядам старэйшых. Святкаванням папярэднічала абвяшчэнне аб іх набліжэнні вяшчальнікамі па ўсёй Італіі. яны пачыналіся урачыстай помпай і ахвярамі; ночы праходзілі ў пенні танцах і тэатральных прадстаўленнях. Заканчваліся гульні пеннем «Стагадовай песні» (Carmen Saeculare), напісанай Гарацыям па імператрскаму загаду ў 17 г. да н.э. Згодна з надпісам на мармуровай таблічцы (захавалася) упершыню яе выконваў хор х 27 юнакоў і 27 дзяўчат.
  • Аўгусталіі (Ludi Augustales) - тры розных святы ў гонар імператара Аўгуста: першы здзяйсняўся ў дзень яго нараджэння, другі ў дзень паспяховага вяртання з падарожжа па Усходу, трэці быў заснаваны ў яго гонар ужо пасля яго смерці, як Divus Augustus.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Bernstein F. Ludi Publici. Untersuchungen zur Entstehung und Entwiclung der öffentlichen spiele im Republikanisher Rom. Stutgard: steiner, 1998 ISBN 3515073019

Спасылкі правіць